Вы тут

Што «барометру» рабіць на сотках?


З прыходам вясны ў дачнікаў пачынаецца новы сезон, а значыць, па традыцыі і праект «Тэлебарометр», што выходзіць на «Беларусь 2», працягвае знаёміць тэлегледачоў з карыснымі дачнымі лайфхакамі, цікавымі гасцямі і актуальнымі метэапрагнозамі.


Фота дадзена Белтэлерадыёкампаніяй.

Атмасфера Цэнтральнага батанічнага саду сталіцы — самае спрыяльнае месца для сустрэч і размоў пра надвор'е. Менавіта тут вядучы праграмы сустракаецца з гасцямі, для якіх кліматычныя змены і праблемы навакольнага асяроддзя з'яўляюцца важнымі тэмамі. У найбліжэйшых выпусках гасцямі «Тэлебарометра» стануць дачнікі-энтузіясты і садаводы-аматары, якім ёсць чым падзяліцца.

Ні для кога ўжо не сакрэт, што для людзей самых розных прафесій лецішча стала сапраўдным «месцам сілы». І зусім хутка запрошаныя госці праекта раскажуць пра «міфалагічныя» сарты вінаграду «Юпітэр» і «Афрадыта», а таксама падзеляцца ведамі адносна таго, з якога боку ўчастка лепш прыжываюцца грэцкі арэх, цюльпан ці персікавае дрэва. А яшчэ, напрыклад, як уласнымі рукамі зрабіць арыгінальную альпійскую горку. Па-ранейшаму не абмінуць увагай у праграме і пытанні мікраклімату, бо, як вядома, нават блізкі вадаём можа паўплываць на ўраджайнасць вашых сотак. Так, адным з гасцей праграмы 2 мая стане даследчык гідрасферы і раскажа гісторыю будаўніцтва Вілейскага вадасховішча, дзе пры першым запаўненні можна было злавіць 40 шчупакоў за адну рыбалку. Даведаемся і пра з'яўленне Камсамольскага возера ў Мінску, што адбылося якраз з-за ўплыву надвор'я і як возера папярэджвае паводку Свіслачы.

Стваральнікі «Тэлебарометра» імкнуцца падтрымліваць зваротную сувязь з аўдыторыяй у сацыяльных сетках. Калі ёсць жаданне абмеркаваць дачныя пытанні з вядучым праекта Дзмітрыем Карасём, можна запісаць відэазварот ці падзяліцца ўласнымі дасягненнямі, сакрэтамі па высаджванні расады, абрэзцы дрэў і г. д. Рэдактары праграмы заўважаюць, што гэтая інтэрактыўная рубрыка становіцца папулярнай не толькі сярод дачнікаў, але і студэнтаў, школьнікаў па ўсёй краіне, бо маладыя людзі таксама занепакоены праблемамі навакольнага асяроддзя, іх цікавяць анамаліі надвор'я, тэмы, звязаныя з псіхасаматыкай, астраноміяй і іншымі з'явамі ў прыродзе. Нагадаем, што «Тэлебарометр» выходзіць на сустрэчу з гледачамі па нядзелях у вячэрнім эфіры на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.