Вы тут

У маі павысяцца «ўзроставыя» даплаты пенсіянерам


У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму з мая «ўзроставыя» даплаты, якія выплачваюцца органамі сацыяльнай абароны пенсіянерам ва ўзросце старэй за 75 гадоў, падрастуць на чатыры працэнты, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У цяперашні час даплата пенсіянерам ва ўзросце 75—79 гадоў складае 49,3 рубля, а асобам ва ўзросце 80 гадоў і старэй — 65,7 рубля.

З мая гэтыя выплаты павялічацца на чатыры працэнты — да 51,2 рубля і 68,3 рубля адпаведна.

Павялічыцца таксама і памер надбаўкі на догляд, якая выплачваецца пенсіянерам, што дасягнулі 80-гадовага ўзросту, з 32,9 рубля ў красавіку да 34,2 рубля ў маі.

Такім чынам, у структуры пенсіі 80-гадовага пенсіянера памер «узроставай» даплаты і надбаўкі з 1 мая складзе
102,5 рубля.

Атрымальнікаў «узроставых» даплат і надбавак на догляд у краіне больш за 524 тысячы чалавек. Выдаткі на іх фінансаванне складуць амаль 45 мільёнаў рублёў, а ў цэлым за год — больш за 530 мільёнаў рублёў.

Гэта другое павышэнне выплат у бягучым годзе, папярэдняе было ў лютым.

Варта адзначыць, што надбаўка на догляд устаноўлена з 1993 года, а «ўзроставыя» даплаты — з 2012 года. Такія выплаты назначаюцца да пенсіі аўтаматычна з месяца, наступнага за месяцам дасягнення пенсіянерам узросту 75 або 80 гадоў, і індэксуюцца штоквартальна з улікам змянення бюджэту пражытковага мінімуму. Нагадаем, што з мая бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва павялічваецца на 4 працэнты — з 262,87 рубля да 273,27 рубля.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.