Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні


У Мінскага, Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкамаў новыя кіраўнікі ўпраўленняў унутраных спраў.


Аляксандр Астрэйка, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, па прызначэнні Прэзідэнта зойме гэтую ж пасаду ў Мінскім аблвыканкаме. Першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Алег Шулякоўскі прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Дзмітрыя Разенкова, першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі, Прэзідэнт прызначыў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Гусачэнку на пасаду першага намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прызначаны Дзмітрый Прымшыц.

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў кандадытуры Юрыя Валяватага і Дзяніса Курленкі на пасады першага намесніка старшыні Гродзенскага аблыканкама і намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама адпаведна. Па ўзгадненні Прэзідэнта Дзмітрый Захарчук пераходзіць на пасаду старшыні Воранаўскага райвыканкама, а Ігар Бобыр — на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну горада Гродна.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Аляксандра Бурака на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі. Віктар Саўчук узгоднены на пасаду Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Аляксей Іглікаў па ўзгадненні Прэзідэнта зойме пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. Іван Курман пераходзіць на пасаду кіраўніка справамі Гродзенскага аблвыканкама.


З першых вуснаў

«Абставіны нам дыктуюць, што мы цырымоніцца асабліва не павінны, абараняючы інтарэсы нашых людзей»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні

Новае кіраўніцтва набылі ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага, Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкамаў, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і мясцовыя органы ўлады.

Аляксандр Астрэйка, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, па прызначэнні Прэзідэнта зойме гэтую ж пасаду ў Мінскім аблвыканкаме, а першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама —начальнік крымінальнай міліцыі Алег Шулякоўскі стане начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Дзмітрыя Разянкова, першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі, Прэзідэнт прызначыў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Прэзідэнт пацікавіўся, узгадняючы пасады ў дзяржсакратара Савета бяспекі і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, якая работа праведзена па вывучэнні кандыдатур і якія недахопы маюць афіцэры. За прызначэнцаў яны паручыліся.

«У кожным з гэтых афіцэраў я ўпэўнены. З усімі працаваў на зямлі не толькі на пасадзе міністра ўнутраных спраў, але мы з імі прайшлі і ўпраўленні ўнутраных спраў. З Астрэйкам, Шулякоўскім, Разянковым я асабіста працаваў у горадзе Мінску, Віцебскай вобласці і Мінскай вобласці», — паведаміў міністр.

Калег ён назваў надзейнымі людзьмі, у якіх упэўнены. «Што тычыцца недахопаў — ёсць асаблівасці характараў. Таму з іх улікам людзі прызначаюцца ў рэгіёны, дзе ёсць пэўныя цяжкасці», — дадаў Іван Кубракоў.

Па словах Прэзідэнта, новыя прызначэнні ў органы ўнутраных спраў зроблены ў буйныя рэгіёны краіны.

«Сёння тры чвэрці краіны вашымі пасадамі „прыкрываем“ у гэтай няпростай сітуацыі, якая складваецца і ўнутры (быццам бы кажуць, што ўсё спакойна, але супакойвацца нельга), і знешне. Бачыце, што адбываецца. Асабліва па службе ў Брэсце гэта вельмі добра бачна», — акцэнтаваў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што Алег Шулякоўскі і Дзмітрый Разянкоў ідуць на пасады такога значнага ўзроўню ўпершыню.

«Адна справа працаваць намеснікам, другая справа — кіраваць у гэты няпросты час, паўтаруся, гэтымі калектывамі. Я ў жарт сказаў, што генералы не бываюць мяккімі. Калі можна мякчэй прымаць рашэнне — гэта будзе добра, але выконвацца яны павінны жорстка, нават люта, калі на тое пайшло. Абставіны нам дыктуюць, што мы цырымоніцца асабліва не павінны, абараняючы інтарэсы нашых людзей», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, задача афіцэраў — абараніць мільёны людзей і краіну, на якой з-за яе транзітнага значэння перакрыжоўваюцца інтарэсы многіх.

«Таму трэба акуратна, не рубіць з пляча. Калі прынялі рашэнне ці яго неабходна прыняць, то хістанняў быць не павінна. Гэта трэба мець на ўвазе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што неабходна рабіць вынікі з падзей і не замоўчваць праблемы, якія былі і ёсць у рэгіёнах, асабліва па лініі крымінальнай міліцыі.

Гэта адбылося таму, што кантроль за сітуацыя ўнутры дзяржавы па асобных пытаннях аслабілі, таму што праваахоўнікі займаліся «разборкамі палітычнага характару».

Прэзідэнт папрасіў праваахоўнікаў быць бездакорна сумленнымі.

«Хадзіце, як я кажу часам, у лазню з кім хочаце, але рукі павінны быць чыстымі. Зараз яны (апазіцыйныя сілы — «Зв.») пайшлі працаваць па вышэйшых службовых асобах (а ў вас усіх генеральскія пасады), каб замазаць асабліва вышэйшае кіраўніцтва і МУС, і КДБ, і арміі. Вельмі акуратна паводзьце сябе, бо схаваць нічога немагчыма», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Рэзюмуючы размову, ён параіў таксама быць уважлівымі да  людзей і іх праблем.


«Пасяўную кампанію зацягваць не трэба. Дзень год корміць»

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў кандыдатуры Юрыя Валяватага і Дзяніса Курленкі на пасады першага намесніка старшыні Гродзенскага аблыканкама і намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама адпаведна. Па ўзгадненні Прэзідэнта Дзмітрый Захарчук пераходзіць на пасаду старшыні Воранаўскага райвыканкама, а Ігар Бобыр — на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну горада Гродна.

Са старшынямі раёнаў і прадстаўнікамі аблвыканкамаў Прэзідэнт абмеркаваў пасяўную кампанію ў раёнах і абласцях.

«Што мне казаць вам і настройваць вас на нейкі лад, вы людзі ад зямлі. У аблвыканкамах, раёнах трэба паспяшацца з пасяўной кампаніяй. Да 9 мая трэба скончыць пасяўную, спыняцца не трэба. Калі Масты пасеялі 90 працэнтаў збожжавых, спыняцца не трэба, трэба сеяць, сеяць і заканчваць.

Людзі павінны адпачыць, тэхніку трэба падрыхтаваць — тады будзе час перад нарыхтоўкай кармоў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, — Таму пасяўную кампанію зацягваць не трэба. Як гаворыцца, дзень год корміць».

Таксама кіраўнік дзяржавы ў размове з прадстаўнікамі рэгіёнаў звярнуў увагу на грамадскую абстаноўку ў кожнай вобласці. Па яго словах, у 2020 годзе жыццё многаму ўсіх навучыла і цяпер кожны павінен зрабіць для сябе высновы.

«Добра, што гэта здарылася, цяпер мы ведаем, хто ёсць хто, з кім можна працаваць. Недахопаў у нас ва ўсіх хапала. Каму трэба — звярнулі на гэта ўвагу», — падкрэсліў Прэзідэнт. Новым кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Аляксандр Лукашэнка даручыў «глядзець людзей, каб быў парадак».

Таксама сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Гусачэнку на пасаду першага намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прызначаны Дзмітрый Прымшыц. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Аляксандра Бурака на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі. Віктар Саўчук узгоднены на пасаду Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Аляксей Іглікаў па ўзгадненні Прэзідэнта зойме пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. Іван Курман пераходзіць на пасаду кіраўніка справамі Гродзенскага аблвыканкама.


Каментарый у тэму

Аляксандр Астрэйка, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінскай вобласці:

«Кіраўніком дзяржавы было сказана, што ў мяне ёсць магчымасць вопыт, атрыманы ў Брэсцкай вобласці, прымяніць у вобласці, якая ўжо вядомая. Канешне, унікнуць у аператыўную абстаноўку Мінскай вобласці з улікам змяненняў за чатыры гады неабходна. Агульныя кірункі і задачы якія стаяць перад Міністэрствам унутраных спраў з асаблівасцямі Мінскай вобласці, трэба выканаць і дасягнуць яшчэ большых практычыных вынікаў. Мінская вобласць і Мінск заўсёды характарызаваліся высокай якасцю прафесійнай падрыхтоўкі, выкананнем пастаўленых задач.

Не трэба выключаць знаходжанне Мінскай вобласці вакол сталіцы нашай дзяржавы. Як сказаў Прэзідэнт, большая частка краіны пражывае ў двух рэгіёнах — Мінску і Мінскай вобласці і гэта трэба ўлічваць пры выкананні задач. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што другое паўгоддзе 2020 году аказала пэўны ўплыў на аператыўную абстаноўку ў рэспубліцы і на першачарговыя задачы, якія сталі перад падраздзяленнямі органаў унутраных спраў. Сёння было сказана, што цяпер мы абавязаны больш павярнуцца да прафілактыкі злачынстваў і аператыўную абстаноўку, то бок, да тых задач, якія стаялі да жніўня 2020 году».

Дзмітрый Разянкоў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ў размове з журналістамі адзначыў, што асноўная задача праваахоўнікаў незалежна ад рэгіёна — забеспячэнне бяспекі, ахова жыцця і здароўя людзей. Пры гэтым у дзейнасці міліцыі ў кожнай вобласці ёсць свае асаблівасці.

«Віцебская вобласць крыху спакайней у плане пратэстных акцый, Гродзенская — актыўней. У любым выпадку пастаўлены задачы — звяртаць увагу на людзей, выконваць задачы, звязаныя са службовым абавязкам, і забяспечваць грамадскую бяспеку», — сказаў Дзмітрый Разянкоў.

Па яго словах, акцэнт праваахоўнікі будуць рабіць на барацьбу з кіберзлачынствамі, колькасць якіх гэтым часам значна ўзрастае. Для гэтага створаны адпаведныя падраздзяленні. Супрацоўнік МУС сцвярджае: «Калі браць кіберзлачынствы, то яны павялічваюцца ў разы. Гэта кажа пра тое, што сёння мы пераходзім на новы ўзровень і зразумела, што мы павінны забяспечыць супрацьдзеянне злачынству ў гэтай плоскасці».

Дзяніс Курленка, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама:

«Мінская вобласць, сапраўды лідар сярод усіх рэгіёнаў краіны. Чвэрць усёй сельскагаспадарчай прадукцыі ствараецца арганізацыямі Мінскай вобласці, амаль 19 % прамысловай краінавай прадукцыі — столькі ж прыпадае на Мінскую вобласць. І нам трэба зрабіць акцэнт на канкурэнтныя перавагі і моцныя бакі развіцця рэгіёнаў. Ёсць раёны —драйверы прамысловыя, ёсць больш аграрныя раёны з магутнай перапрацоўкай, ёсць раёны з турыстычным рэкрэацыйных патэнцыялам, гістарычнай спадчынай. Усё гэта павінна быць нацэлена на дасягненне галоўнай задачы — павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашых людзей. На што нас і нацэльвае кіраўнік дзяржавы».

Марыя ДАДАЛКА

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.