Вы тут

Гараскоп на май


pixabay.com

АВЕН (21 сакавіка – 20 красавіка) Калі на працы не атрымліваецца завяршыць задачу, варта выбраць іншы падыход для яе рашэння. У любоўных адносінах астралагічны прагноз раіць аддаваць больш часу партнёру. Свабодныя Авены нарэшце гатовы закахацца і пырхаць як матылькі. У гэты перыяд вы неверагодна абаяльныя і прывабныя. Ззяйце!


ЦЯЛЕЦ (21 красавіка – 21 мая) Калі вы ўсё яшчэ не вырашылі змяніць нешта вакол сябе, то жыццё зробіць гэта за вас. Зараз вельмі няпросты месяц для вас. Ён прынясе шмат перамен: як добрых, так і не вельмі. У любым выпадку вы падладзіцеся пад усе падзеі, што нечакана адбудуцца. Ідзіце наперад і нічога не бойцеся!


БЛІЗНЯТЫ (22 мая – 21 чэрвеня) Цяжкасці, з якімі вам трэба будзе сутыкнуцца, загартуюць характар. Гэты вопыт трэба перажыць, бо ён спатрэбіцца ў будучыні. У маі вас чакаюць насычаныя дні і знаёмствы з яркімі людзьмі. Некаторыя з іх застануцца ў вашым сэрцы на ўсё жыццё. Пара прыгледзецца да процілеглага полу. Улюбляйцеся!


РАК (22 чэрвеня – 22 ліпеня) У мае на першы план для вас выйдуць далёкія паездкі і ажыццяўленне сваіх жаданняў. Вы нарэшце знойдзеце час і фінансы на тое, каб пацешыць сябе. Такое становішча спраў можа настолькі вам спадабацца, што цешыць сябе ўвойдзе ў звычку. Атрымлівайце асалоду ад жыцця!


ЛЕЎ (23 ліпеня – 23 жніўня) Апошні месяц вясны вы будзеце засяроджаны на працы. Цалкам акунецеся ў яе і будзеце думаць аб тым, як палепшыць матэрыяльнае становішча. Шукаючы розныя магчымасці, вы знойдзеце выхад. Старанні не застануцца марнымі: зоркі абяцаюць паляпшэнне ў фінансавай сферы і прасоўванне ў кар’еры. Дзейнічайце!


ДЗЕВА (24 жніўня – 23 верасня) Галоўным прыярытэтам месяца для вас будзе асабістае і сямейнае жыццё. Адзінокія Дзевы знойдуць сваю другую палавінку, а сямейныя пары дасягнуць поўнага ўзаемапаразумення. Што да здароўя, цяпер вельмі важна высыпацца. Ваша сарамлівасць замінае займацца сабой і запісацца ў фітнесцэнтр. Памятаеце, што рух — гэта жыццё!


ШАЛІ (24 верасня – 23 кастрычніка) Гэты знак задыяку характарызуецца супярэчлівасцю. Шалі пачнуць сумнявацца ва ўласных сілах і прынятых рашэннях. Гэта можа прывесці да нервовага знясілення і дрэннага самаадчування. Вам трэба навучыцца прыводзіць свой душэўны стан у норму. І не бойцеся звяртацца да псіхатэрапеўта. Беражыце сябе!


СКАРПІЁН (24 кастрычніка – 22 лістапада) Май дасць шмат радасных падзей і доўгачаканых сустрэч. Месяц адкрые для вас новую старонку ў асабістым жыцці. Нічога не будзе цікавіць так моцна, як каханне. Захапленне новымі адносінамі не павінна выбіваць з працоўных будняў, інакш можаце страціць аўтарытэт. Не губляйце галаву!


СТРАЛЕЦ (23 лістапада –21 снежня) У цэлым месяц абяцае быць спакойным. Стральцам будзе прыносіць задавальненне праца і ўсё, што з ёй звязана. Вы нарэшце дамагліся таго становішча, у якім вас паважаюць і прымаюць. Вы будзеце натхняцца ўласнай справай. Любіце тое, чым займаецеся!


КАЗЯРОГ (22 снежня – 20 студзеня) Казярогаў чакае перспектыўны месяц, які дазволіць і адпачыць, і наладзіць адносіны, і ўмацаваць становішча на працы. Вы знойдзеце баланс у многіх сферах, а таксама вернецеся да нейкага важнага пытання, якое даўно патрабавала вырашэння. Рэфлексуйце!


ВАДАЛІЎ (21 студзеня – 18 лютага) Прыроджаная настойлівасць прадстаўнікоў сузор’я дапамагае ў складаных сітуацыях. Аднак месяц падрыхтуе Вадалівам сюрпрыз, які прымусіць змяніць падыход да жыцця. Яны сутыкнуцца з сітуацыяй, дзе звыклыя метады будуць малаэфектыўнымі ці нават шкоднымі. Спрабуйце новае!


Рыбы (19 лютага – 20 сакавіка) Рыбы нарэшце перастануць маркоціцца і вернуцца да асалоды ад жыцця. Яны зноў захочуць сустрэцца са старымі сябрамі, працягнуць зацягнуты рамонт і пачнуць шукаць новую цікавую працу. Месяц рыхтуе для вас шмат сюрпрызаў і прыемных нечаканасцей. Наперад да перамен!

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».