Вы тут

Кітайскі ўрач правёў аперацыю на... паветраным шары


«Каб вывучыць магчымасці робатаў у галіне хірургіі малочнай залозы, я гатовы прыняць гэты выклік і правесці аперацыю з захаваннем малочнай залозы і трансплантацыю скурнага пакрыцця на паветраным шары», — распавёў прафесар хірургічнага аддзялення па захворваннях малочнай і шчытападобнай залоз спецыяльнага медыцынскага цэнтра пры Ваенна-медыцынскім універсітэце Сюй Янь перад пачаткам незвычайнага эксперымента, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З дапамогай робата «Да Вінчы» хірург выразаў і без швоў сшыў скарынку мандарына на паветраным шары. Відэа гэтага працэсу выклікала захапленне шматлікіх карыстальнікаў інтэрнэту, паколькі ўрач насамрэч прадэманстраваў майстэрства вышэйшага класа. Пасля таго, як робат сшыў скарынку мандарына, паветраны шар застаўся цэлым. 

Як стала вядома, спаборніцтва «На вастрыі», у якім удзельнічаў прафесар Сюй, — гэта мерапрыемства з удзелам экспертаў у галіне хірургіі грудной залозы з усёй краіны. Яго мэта — дэманстрацыя прафесійных навыкаў і распаўсюджванне новых спосабаў лячэння рака грудной залозы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?