Вы тут

У Бабруйску адкрылі абноўлены транспартна-лагістычны цэнтр «Белмытсэрвіс»


Сёння ў Бабруйску ўрачыста быў адкрыты абноўлены транспартна-лагістычны цэнтр «Белмытсэрвіс» і прэзентавана чарговая фірменная крама гэтага ведамства.


Рэканструкцыя тэрмінала працягвалася амаль паўтара года. За гэты час быў створаны сучасны транспартна-лагістычны комплекс, які дазваляе на высокім ўзроўні апрацоўваць і захоўваць тыя грузы, што паступаюць праз Бабруйскі рэгіён.

— Мы зрабілі ўсё магчымае, каб гэты аб’ект адпавядаў усім сённяшнім патрабаванням, — падкрэсліў у прывітальным слове генеральны дырэктар рэспубліканскага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін. — Ён стаў восьмым транспартна-лагістычным цэнтрам у краіне. Сёння мы аказваем мытныя паслугі ў розных сферах дзейнасці, і гэты тэрмінал дазволіць нам эфектыўна і якасна абслугоўваць кліентаў.

Сімвалічны ключ ад аб’екта дырэктару Магілёўскага філіяла прадпрыемства «Белмытсэрвіс» Паўлу Кавальчуку ўручыў кіраўнік мінскага філіяла ЗАТ «СМУ № 7» Сяргей Прачуханаў.

— Гэта знамянальны дзень для ўсяго Магілёўскага філіяла, — падкрэсліў Павел Васільевіч. — Мы атрымалі па-сапраўднаму каштоўны падарунак. Спадзяюся, што гэта адаб’ецца на рабоце філіяла добрымі вынікамі.

Перад тым, як перарэзаць сімвалічную стужку і ацаніць умовы, створаныя для работы калектыву, прадстаўнікі ведамства прынялі ўдзел ва ўпрыгожванні тэрыторыі філіяла і пасадзілі туі.

Транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытсэрвіс» з’яўляецца важным інфраструктурным звяном для градаўтваральных прадпрыемстваў Бабруйска. На сённяшні дзень тут працуе 32 супрацоўніка, 13 з якіх — непасрэдна ў аддзеле дэкларавання. Тут апрацоўваюцца паслугі па экспарту, імпарту, транзіту і рэгістрацыі папярэдняга інфармавання краін ЕС. Выручка аддзела дэкларавання складае 50% у цэлым ад паслуг Магілёўскага філіяла. Гэта сведчыць, што Бабруйск такі ж эканамічна эфектыўны рэгіён, як Магілёў і Магілёўскі раён.

— На працягу дня тут афармляецца каля 200 дэкларацый па імпарту і прыблізна столькі ж па экспартных адгрузках , — канстатаваў начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Іваноў. — Пасля Магілёва Бабруйск на другім месцы па адгрузцы тавараў і па пералічэнні грошай у бюджэт рэспублікі. Знамянальна, што пандэмія ніяк не паўплывала на дзейнасць мытных органаў, знешне-эканамічная дзейнасць засталася на тым самым узроўні. Абмежаванні закранулі фізічных асоб, а вось грузы — не. Традыцыйна Бабруйск з’яўляецца актыўным горадам для эканомікі. Тут афармляецца шмат розных суб’ектаў гаспадарання. І мы паклапаціліся пра тое, каб працэс не запавольваўся. 94% імпартных дэкларацый афармляюцца да двух гадзін, а па экспарце — 98% дэкларацый апрацоўваецца на працягу максімум 5 хвілін.

Першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель звярнуў увагу на тое, што транспартна-лагістычны тэрмінал «Бабруйск-Белтмытсэрвіс» з’яўляецца стратэгічным аб’ектам для рэгіёна. Гэта і дадатковыя паступленні падаткаў у гарадскі бюджэт, і занятасць насельніцтва.

— Бабруйск знаходзіцца на шляху ўсіх значных магістральных трас, як у паўночным, так і ў паўднёвым кірунку, — рэзюмаваў ён. — 40% выручкі прыходзіцца менавіта на гэты мытны пост. Ён не толькі адчувальна аднавіўся знешне, але і стаў больш функцыянальным. Скараціўся час афармлення ўсіх мытных спраў. Гэта вельмі важна для экспартна-арыентаваных прадпрыемстваў Бабруйска.

Прыемнай падзеяй стала і адкрыццё ў Бабруйску і Магілёве фірменных крам гэтага ведамства.

— Праз іх мы рэалізуем прадукцыю, якую завозім ў Беларусь наўпрост ад пастаўшчыкоў, — падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» Валянцін Герман. — Наша служба з’яўляецца спецімпарцёрам алкагольных напояў. Мы маем у краіне выключнае права на рэалізацыю алкагольнай прадукцыі і з’яўляемся яе імпарцёрам з 2014 года. Сетка нашых крам дазваляе жыхарам набываць якасны прадукт імпартнай вытворчасці па даступных цэнах. Сёння на тэрыторыі краіны ўжо болей 25 нашых крам.

Прадстаўнікі ведамства таксама ўшанавалі гонар воінаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі на алеі герояў і да помніка на плошчы Перамогі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.