Вы тут

Вымушаная няпоўная занятасць скарацілася ў Беларусі амаль у тры разы


Такую інфармацыю прыводзіць прэс-служба ФПБ, спасылаючыся на вынікі пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, які днямі прайшоў у сталіцы. Дадзеныя, дарэчы, параўноўвалі з мінулым годам.


Трэба сказаць, што прафсаюзы ўвесь час манітораць занятасць на прадпрыемствах розных сфер дзейнасці. З мая мінулага года пытанні з масавым усталяваннем няпоўнага працоўнага часу, прастоямі, вымушаным сыходам работнікаў у сацыяльныя адпачынкі сталі адчувацца досыць востра.

— Мы ўсе разумеем, што гэтая сітуацыя абумоўлена знешнімі абставінамі. Пандэмія ўносіць карэктывы ў дзейнасць прадпрыемстваў па ўсім свеце, — адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА. — У гэтых умовах сапраўды перавод на няпоўную занятасць з'яўляецца адным з спосабаў захавання працоўных калектываў і недапушчэння масавага звальнення работнікаў.

На сённяшні дзень сітуацыя з няпоўнай занятасцю значна палепшылася, кажуць у нацыянальным прафцэнтры. Напрыклад, калі ў маі мінулага года ўсталяванне няпоўнага працоўнага часу рэгістравалася ў адносінах да больш чым 30 тысяч работнікаў, то сёлета ў пачатку — для 10 тысяч. Адпачынкі без захавання або з частковым захаваннем заробку ў маі 2020 года былі прадастаўлены 23 тысячам працаўнікоў, а на пачатак гэтага года — для амаль пяці тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што на працягу чатырох месяцаў бягучага года гэтыя станоўчыя тэндэнцыі захоўваюцца.

Між тым, на думку старшыні ФПБ, маніторынгі і практыка работы прававой інспекцыі працы прафсаюзаў паказваюць, што ёсць выпадкі, калі на месцах злоўжываюць гэтым механізмам, і прымаюць рашэнне аб пераходзе на няпоўную занятасць, хоць, па сутнасці, гаворка ідзе аб схаваным скарачэнні. Такая сітуацыя склалася, напрыклад, на адным з прадпрыемстваў Пінска, дзе працуе звыш ста чалавек. На сённяшні дзень там ідзе працэдура санацыі і нават разглядаецца пытанне аб яе ліквідацыі. З чаго вынікае, што ў любым выпадку аптымізацыя штата непазбежная.

— У гэтых умовах лагічна і правільна было б загадзя распрацаваць дэталёвы план па рэарганізацыі прадпрыемства. У нас ёсць метадычныя рэкамендацыі на гэты выпадак. Каб людзі ў гэтай сітуацыі былі абаронены. Каб былі прапрацаваны пытанні іх далейшага працаўладкавання, — падкрэсліў Міхаіл Орда. — Але наймальнік, каб пазбегнуць выдаткаў, звязаных з скарачэннем работнікаў, выдае загад аб пераводзе работнікаў на 4-гадзінны працоўны дзень, тым самым падштурхоўваючы людзей да звальнення. Прафсаюзы ўмяшаліся і дамагаюцца адмены гэтага рашэння. Але ў цэлым такія падыходы недапушчальныя.

Як адзначылі ў нацыянальным прафцэнтры, прафсаюзы аказваюць дапамогу работнікам і ў тых выпадках, калі перавод на няпоўную занятасць з'яўляецца абгрунтаваным. Так, на прадпрыемствах, дзе ёсць прафсаюзныя арганізацыі, сфармаваныя адмысловыя «касы ўзаемадапамогі». Гэтыя сродкі накіроўваюцца на выплату матэрыяльнай дапамогі тым работнікам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ў сувязі з няпоўнай занятасцю. У першую чаргу, гэта датычыцца найбольш уразлівай катэгорыі работнікаў. Калі ў першаснай прафарганізацыі прадпрыемствы не хапае сродкаў на адпаведныя выплаты, то неабходная дапамога аказваецца з «кас узаемадапамогі» райкамаў, абкамаў або рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.