Вы тут

Зацверджаны гра­фік пры­ём­ных ка­мі­сій


Пастановай Міністэрства адукацыі зацверджаны тэрміны правядзення ў 2021 годзе ўступнай кампаніі ў вышэйшых научальных установах.


Прыём дакументаў распачнецца сёлета 20 ліпеня. З 20 да 26 ліпеня вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.

Для некаторых катэгорый абітурыентаў тэрміны падачы дакументаў іншыя. Так, з 20 да 28 ліпеня будуць прымаць дакументы ад тых, хто паступае на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю на дзённае аддзяленне. А з 15 лістапада да 5 снежня — ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы дадзенага профілю.

Усяго два дні (з 20 да 22 ліпеня) адведзена на прыём дакументаў ад выпускнікоў профільных педагагічных і аграрных класаў, якія паступаюць без здачы экзаменаў па сумоўі на педагагічныя спецыяльнасці і спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 20 ліпеня да 5 жніўня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 20 ліпеня да 10 жніўня — на дзённую форму атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях (з 15 лістапада да 5 снежня — на завочную форму па дадзеным профілі);
  • з 20 ліпеня да 9 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ па асобных спецыяльнасцях (спартыўныя, творчыя, інтэграваныя) пройдуць з 27 ліпеня да 4 жніўня. У Акадэміі МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, Ваеннай акадэміі, на ваенных факультэтах ВНУ ўнутраныя выпрабаванні пройдуць з 27 да 29 ліпеня. З 29 ліпеня да 4 жніўня будуць здаваць экзамены абітурыенты, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на дзённую форму і з 6 да 15 снежня — на завочную.

Тэрміны залічэння абітурыентаў на месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту:

  • да 31 ліпеня — у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ;
  • да 6 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • да 5 жніўня — у іншых дзяржаўных ВНУ;
  • да 20 снежня —- на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

На платную форму навучання тэрміны залічэння абітурыентаў ва ўсіх ВНУ — да 11 жніўня, толькі на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю — да 20 снежня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».