Вы тут

«Даніэль» прынёс нам нават мокры снег


Чакаецца, што тэмпература ў першую дэкаду мая ў нашай краіне будзе на 1 градус ніжэйшая за кліматычную норму

Актыўны паўднёвы цыклон, якому нямецкія сіноптыкі далі імя «Даніэль», ссоўваючыся з паўднёва-ўсходніх раёнаў Польшчы ўздоўж нашых заходніх граніц, у першыя майскія дні прынёс на тэрыторыю Беларусі інтэнсіўныя дажджы і моцны парывісты вецер. Дажджы месцамі былі занадта моцныя. Напрыклад, за дзень 2 мая і ноч 3 мая ў асобных раёнах па краіне сума ападкаў дасягнула 20—30 % месячнай нормы. Па меры праходжання цыклону ў многіх раёнах узмацняўся вецер парывамі да 15—20 м/с, месцамі — да 22 м/с, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Сёння ўдзень наша краіна яшчэ будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклону, які ссоўваецца на Наўгародскую вобласць Расіі, а ўдзень надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. Таму ў многіх раёнах чакаецца заходні моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 9—15 цяпла. І далей надвор'е не будзе нас радаваць.

З серады і да канца працоўнага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. 5 мая на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе — ад нуля да 2 цяпла. Удзень будзе ад плюс 11 па паўночным захадзе краіны да 20 цяпла — па паўднёвым усходзе.

Даволі ветранае надвор'е чакаецца і ў чацвер. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, раніцай і ўдзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 цяпла, а ўдзень крыху пацяплее: ад плюс 8 градусаў да плюс 15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла. Удзень будзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 18 цяпла.

Увага! Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў нашай краіне на 4 мая. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.