Вы тут

Больш за 1 тыс. фур сабралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў ЕС


На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам выезду чакаюць больш за 1 тыс. фур, перадае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.


Фота: БелТА

У беларуска-латвійскім пункце пропуску «Урбаны» мытнага афармлення чакаюць 120 фур, «Грыгораўшчына» — 100.

На беларуска-літоўскай мяжы ў «Катлоўцы» назіраецца 150 грузавікоў, «Каменным Логу» — 120, «Прывалцы» — 50, «Відзах» — 20.

На беларуска-польскай мяжы ў «Казловічах» — 200, «Брузгах» выезду чакаюць 190 фур, у «Бераставіцы» — 90.

Мяркуецца, што разгрузіць чэргі на беларуска-літоўскай мяжы дапамогуць тры пункты пропуску, якія аднавілі сваю працу з 12 красавіка, — «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша»), «Твярячус» («Відзы») і «Папелекіс» («Лынтупы»).

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.