Вы тут

Лінь ЮЙТАН у «Маладосці»


Лінь ЮЙТАН — вядомы кітайскі пісьменнік, філосаф. Вучыўся ў Шанхайскім універсітэце. Вывучаў літаратуру ў Гарвардзе. Пасля вучыўся ў Германіі ў Іенскім універсітэце. У 1923 годзе стаў доктарам філасофіі па лінгвістыцы. Выкладаў англійскую літаратуру ў Пекінскім універсітэце. Вёў літаратурна-крытычную калонку «Маленькая крытыка» ў адным са штотыднёвікаў. Найбольшую вядомасць Лінь Юйтану прынесла кніга «Кітайцы: мая краіна і мой народ», якая ўпершыню выйшла ў ЗША на англійскай мове і стала бестсэлерам. Некаторы час кітайскі пісьменнік жыў у Парыжы, працаваў у ЮНЕСКА. Пасля ізноў — у ЗША, а з 1966 года — на Тайвані. Памёр Лінь Юйтан 26 сакавіка 1976 года ў Ганконгу. Цела пісьменніка перавезлі на Тайвань, дзе ён і пахаваны.


peoples.ru

У красавіцкім, чацвёртым па ліку за 2021 год, нумары часопіса «Маладосць» надрукаваны ўрыўкі з кнігі Лінь Юйтана «Кітайцы: мая краіна і мой народ». Дакладней — старонкі раздзела «Жыццёвыя ідэалы». Размова ў лаканічным, дакладна ілюструючым лёсавызначальныя інтарэсы кітайскай нацыі, тэксце — пра кітайскі гуманізм, рэлігію кітайцаў. Пераклаў публіцыстыку Лінь Юйтаня на беларускую мову Алесь Карлюкевіч. Працяг раздзела «Жыццёвыя ідэалы» — у пятым нумары часопіса «Маладосць», які пабачыць свет напрыканцы мая 2021 года.

З ілюстрацыямі да ўрыўка з кнігі «Кітайцы: мая краіна і мой народ» выступае беларускі мастак азербайджанскага паходжання Каміль КАМАЛ, які жыве і працуе ў Мінску. Дарэчы, спадар Камал не ўпершыню як кніжны графік звяртаецца да кітайскай тэмы. У апошнія гады ў афармленні Каміля Камала пабачыў цэлы шэраг кніг кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову — у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», а таксама анталогія кітайскай паэзіі XX стагоддзя «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы», вялікі зборнік вершаў Ай ЦІНА «Гімн святлу». Некаторыя з гэтых выданняў адзначаны на конкурсах «Мастацтва кнігі» і «Мастацтва кнігі СНД».

Будзем спадзявацца і на асобнае кніжнае выданне кнігі Лінь Юйтаня «Кітайцы: мая краіна і мой народ» у перакладзе на беларускую мову.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.