Вы тут

Зону адпачынку «Дом для ўсіх» уладкуюць у лясным масіве ва Уруччы


У гарадскім лесе ў межах вул. Старынаўскай і Нікіфарава ва Уруччы з'явіцца добраўпарадкаваная зона адпачынку для дзяцей і дарослых, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у Мінскай лесапаркавай гаспадарцы.


Ідэя стварэння зоны адпачынку для дзяцей і дарослых належыць работнікам прадпрыемства, якія і будуць яе ўвасабляць. Для гэтых мэтаў вызначана паляна плошчай прыкладна 0,5 га. Тут усталююць альтанкі, лаўкі, гульнявыя канструкцыі, скульптуры звяркоў і казачных персанажаў. Прычым ўсё абсталяванне працаўнікі прадпрыемства вырабяць з драўніны ўласнымі сіламі і з прыцягненнем майстроў-разьбяроў. Уваходную групу зоны адпачынку увянчае разьбяная шыльда «Дом для ўсіх».

Чакаецца, што працы завершаць да верасня бягучага года.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.