Вы тут

МАРГ прапануе выключыць некалькі відаў пластыкавага посуду з пераліку забароненых у грамадскім харчаванні


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект пастановы, якім пералік забароненага ў грамадскім харчаванні аднаразовага пластыкавага посуду выкладаецца ў новай рэдакцыі. Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамілі на сайце.


МАРГ прапануе выключыць з пераліку кубкі аб'ёмам 300 мл і больш, трубачкі (саломінкі) для напіткаў, а таксама кантэйнеры, латкі, ланч-боксы, корэксы, бутэлькі.

Праект пастановы распрацаваны ў мэтах недапушчэння пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў сферы грамадскага харчавання, а таксама ў мэтах зніжэння рызык, да якіх можа прывесці ўвядзенне поўнай забароны на выкарыстанне аднаразовага пластыкавага посуду.

Рызыкі звязаны з адсутнасцю асобных відаў альтэрнатыўнага посуду з экалагічна бяспечных матэрыялаў, у тым ліку прызначанага для ўпакоўкі прадукцыі ў газамадыфікаваным асяроддзі і пад вакуумам. Акрамя таго, для грамадскага харчавання важна захаванне якасці ўпакаванай прадукцыі, таму ўласцівасці ўпакоўкі маюць асаблівае значэнне.

Такім чынам, згодна з праектам пастановы ў пераліку забароненых у грамадскім харчаванні застануцца аднаразовыя пластыкавыя відэльцы, лыжкі, нажы, палачкі для размешвання напіткаў, кубкі аб'ёмам да 300 мл, талеркі, скрынкі, за выключэннем прызначаных для ўпакоўкі кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.

Заўвагі і прапановы па праекце пастановы можна выказаць па 14 мая на Прававым форуме Беларусі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.