Вы тут

У Гродне кіраўніцтва вобласці павіншавала ветэранаў ВАВ


У Гродне напярэдадні Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Валянціна БАРАНАВА і Сямён ПАДАФЁДАЎ прымалі выншаванні ад кіраўніцтва вобласці.


Святочна і шматлюдна было сёння ля пад’езда гродзенскага шматпавярховіка ў цэнтры горада. Сюды прыйшлі школьнікі, вайскоўцы, грамадскасць горада, каб выказаць словы падзякі людзям, якія дабывалі перамогу. У цэнтры ўвагі – жыхары дома, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава і Сямён Падафёдаў. Ад імя ўсіх прысутных з прывітальным словам да ветэранаў звярнуўся старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КАРАНІК. Ён зазначыў, што напярэдадні гэтага свята звычайна шмат розных эмоцый. Гэта і радасць ад перамогі, і горыч страт за тых, хто не дажыў да гэтых светлых хвілін. Памяць аб гэтым подзвігу ніколі не згасне, а сённяшнія пакаленні павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір на беларускай зямлі, падкрэсліў губернатар.

Ветэран вайны Сямён Падафёдаў лічыць гэтую перамогу вялікай гістарычнай падзеяй.

— 9 Мая — вялікая гістарычная дата. Перамога — гэта вялікі подзвіг народа, разам з тым гэта і перамога антыгітлераўскай кааліцыі над фашызмам. Вялікая Айчынная вайна — гэта асобая вайна. Важнай асаблівасцю з’яўляецца тое, што ўдалося прадухіліць замыслы фашызму, не дапусціць знішчэння многіх нацый і народаў.

Валянціна Пятроўна згадала, што пры засяленні пяціпавярховіка ў 1957 годзе ў кожнай кватэры можна было сустрэць ветэрана вайны. Зараз засталося толькі двое, але яны не губляюць аптымізму. Мабыць, гэта і дапамагае ветэранам не толькі жыць, але і паказваць прыклад іншым. У свае 102 гады Сямён Феафанавіч гатовы часамі расказваць аб баявых дзеяннях. Заўсёды рада сустрэчам Валянціна Пятроўна. Яна не хавае свайго ўзросту, а наадварот, вельмі ганарыцца тым, што за плячыма 97 гадоў. Жанчына прайшла амаль усю вайну тэлефаністкай, сустрэла перамогу ў Берліне.

— Здаецца, прайшло зусім мала часу, а перад намі стаяць нашы нашчадкі. Няхай яны заўсёды жывуць пад мірным небам, бо пакуль ёсць мір, будзе жыццё на зямлі. А мне вельмі прыемна, што сюды, да нашага дому прыйшло столькі людзей. Мы з Сямёнам Феафанавічам можам толькі радавацца, што новае пакаленне памятае і ўшаноўвае вялікую перамогу, — сказала ў сваім выступленні Валянціна Пятроўна.

Цяпер у Гродзенскай вобласці пражывае 228 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Героям прысвечана акцыя «Салдаты Перамогі», якая праводзіцца ў рэгіёне на працягу некалькіх гадоў.

(Аб Валянціне Баранавай «Звязда» больш падрабязна раскажа ў суботнім нумары газеты.)

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Аляксандра ЛАСМІНСКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».