Вы тут

Экспарт беларускай харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны вырас на 5,3%


Апублікаваны дадзеныя за першы квартал 2021 года, інфармуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання


Фота: pixabay.com

За студзень-сакавік 2021 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання вырас на 5,3%, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля 1,5 млрд. долараў ЗША.

Беларускае харчаванне ў студзені-сакавіку пастаўлялася ў 88 краін свету (за той жа перыяд 2020 года — у 83 краіны).

Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расію, павялічыўся на 0,4%, у краіны Азіі і Акіяніі — на 70,1%, ЕС — на 38,4%, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 82,6%, краіны Афрыкі — на 78,3%. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 87,7%. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 47,8%.

Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 0,3%, ялавічыны — на 10,3%, каўбасных вырабаў і гатовых вырабаў з мяса — на 9,2%, рыбы і рыбнай прадукцыі — на 15,6%, яек — на 48,6 %, бульбы — на 15,3%, масла рапсавага — на 70,3%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».