Вы тут

Праца Бэнксі «Love is in the Air» будзе прададзеная на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку


Твор мастацтва можна будзе набыць за крыптавалюту, паведамляе ТАСС.


Фота: pixabay.com

Ацэначны кошт карціны Бэнксі «Любоў лунае ў паветры» складае ад $ 3 млн да $ 5 млн. Пераможца можа аплаціць пакупку крыптавалютай Bitcoin або Ethereum. 

— З'яўляючыся адным з найбольш вядомых і правакацыйных мастакоў XXI стагоддзя, чые вулічныя і студыйныя працы нязменна пашыраюць межы і выклікаюць спрэчкі па ўсім свеце з-за ўнікальнага погляду на палітычныя і сацыяльныя праблемы, Бэнкс падрывае асновы свету мастацтва, — адзначаюць арганізатары.

Карціна ўяўляе сабой палатно памерам 90 на 90 см, падпісанае самім аўтарам. На палатне алейнымі фарбамі намаляваны ўдзельнік акцыі пратэсту, які кідае букет кветак. Паводле апісання на сайце Sotheby's, палатно «нагадвае аб несправядлівасці і няроўнасці», а таксама «пасылае сігнал надзеі».

— Несумненна, гэтая адважная і дэкларатыўная праца дапамагла Бэнксі заняць месца ў гісторыі мастацтва, замацаваўшы за ім рэпутацыю творцы, гатовага адкрыта і голасна пазначаць сваю пазіцыю, — адзначаюць арганізатары.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.