Вы тут

Фестываль Vytoki стартуе ў Лідзе 13 мая


Адкрыццё маштабнага фестывалю Vytoki («Вытокі»), які ўключае ў сябе комплекс спартыўных, культурных, сямейных, мастацка-тэматычных мерапрыемстваў, прызначаных азнаёміць жыхароў і гасцей нашай краіны з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, стартуе ў Лідзе 13 мая, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.


Фота: noc.by

Асноўныя задачы праекта — стварэнне сацыяльна-адукацыйнай прасторы, якая аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, папулярызацыя рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

На фестывалі запланавана маштабная культурна-адукацыйная праграма.

Мерапрыемствы фестывалю ў Лідзе стартуюць 13 мая. У гэты дзень у гісторыка-мастацкім музеі (16.30) адкрыюцца мастацкая выстава «Кола часу» і выстава дзіцячага малюнка. Таксама адбудзецца прэзентацыя сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва і канцэрт арганнай музыкі. У першы дзень фестывалю пачне сваю работу і адукацыйная праграма «Традыцыі ў сучаснасці», падчас якой удзельнікі абмяркуюць магчымасці выкарыстання патэнцыялу рэгіёна для развіцця ўнутранага турызму.

Праграма прадоўжыцца 14 мая адукацыйным семінарам «Капітал месца» (14.30). Яго ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і папулярызацыю інавацыйных нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Адной з цэнтральных пляцовак фестывалю 15 мая стане пляцоўка «Vytoki. Крок да Алімпа» (спартыўны комплекс «Старт», вул. Качана, 31, афіцыйнае адкрыццё ў 12.00), дзе кожны жадаючы зможа прыняць удзел у спаборніцтвах і конкурсах, усёй сям’ёй праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Тут будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстаўка-продаж «Беларускія брэнды».

Важнае месца на фестывалі зойме пляцоўка вакальнага конкурсу. Прафесійнае журы вызначыць лепшых маладых выканаўцаў, якія атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы.

Жадаючыя развучыць рухі старадаўніх беларускіх танцаў і сучасных харэаграфічных напрамкаў змогуць наведаць танцавальны майстар-клас ад прафесіяналаў.

Завершыцца фестывальная праграма 15 мая вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў.

Спартыўна-культурны фестываль Vytoki ў 2021 годзе пройдзе ў шасці гарадах Беларусі: у Лідзе — 13-15 мая, Оршы — 3-5 чэрвеня, Кобрыне — 10-12 чэрвеня, Мазыры — 24-26 чэрвеня, Бабруйску — 15-17 ліпеня, Жодзіне — 5-7 жніўня.

«Вытокі» (Vytoki) — беларускі брэнд, сімвал, які адлюстроўвае накіраванасць фестывальнага руху з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў.

Арганізатарамі фестывалю Vytoki з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, «АртХаос» і «БелБрэндАўдыт».

Уваход на ўсе фестывальныя мерапрыемствы бясплатны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.