Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Пакаштуйце!

Салата «Французская»

Спатрэбіцца: яблыкі — 2 шт., вараныя яйкі — 4 шт., сырая морква — 2 шт., цыбуля — 2-3 шт., сыр — 100 г, маянэз.

Салата робіцца слаямі.

1-ы слой — цыбуля, нарэзаная тонкімі паўколцамі і запараная кіпенем, маянэз;

2-і слой — 1 яблык надзерці на буйной тарцы, маянэз;

3-і слой — 2 яйкі, надзерці на буйной тарцы, маянэз;

4-ы слой — 1 моркву надзерці на сырнай тарцы, маянэз;

5-ы слой — сыр надзерці на сырнай тарцы.

Паўтараем слаі: 1 яблык, 2 яйкі, 1 морква, сыр.

Святочная фаршыраваная курыца

Спатрэбіцца: курыца — 1,5-2 кг; чарнасліў — 8 шт.; часнок — 2 зубкі; цыбуля рэпчатая — 2 шт.; сыр — 200 г; вяндліна — 250 г; шампіньёны — 300 г; перац духмяны, любімыя спецыі для курыцы, соль — на смак; маянэз. Для бліноў: алей — 1 ч. л., яйка — 1 шт., малако — 200 мл, мука — 100 г.

Для бліноў змешваем яйка, соль, муку, ваду і алей, каб не было камячкоў і смажым на патэльні з двух бакоў.

Наразаем вяндліну саломкай, надзіраем сыр на буйной тарцы. Чарнасліў наразаем дробна. Абсмажваем дробна нарэзаную цыбулю і часнок. Дадаём да цыбулі грыбы. Смажым да гатоўнасці.

У тушкі курыцы аддзяляем мяса ад скуры (акуратна, каб не пашкодзіць цэласнасць скуры). Пакідаем толькі крылы і ножкі. Здымаем мяса з костак і дробна наразаем. Дадаём да іншых інгрэдыентаў, змешваем, солім, перчым і дадаём спецыі. Атрыманай начынкай фаршыруем бліны. На край кладзём начынку і згортваем у рулет.

Выкладаем іх у скурку, надаючы натуральны выгляд тушцы.

Зверху на бліны выкладваем начынку, якая засталася. Зашываем тушку. Прывязваем да тушкі крылы і ножкі для надання курыцы «таварнага» выгляду. Лепш выкарыстоўваць яркія ніткі, каб пасля прыгатавання іх лёгка можна было выдаліць. Выкладваем на бляху, змазваем маянэзам, абсыпаем спецыямі і — у духоўку на 1 гадзіну пры 200 оС.

Другое жыццё

Кіпцеўка

Калі ў вас у доме жывуць мурлыкі, ім дакладна спадабаецца кіпцеўка, зробленая са старога дывана. Гэта можа быць зусім просты варыянт, выкананы з невялікага кавалка. Выражце з дывана прамавугольнік і прыбіце яго да сцяны ў тым месцы, дзе шпалеры абадраныя (першая прыкмета таго, што ваш кот адчувае асаблівую любоў да гэтага ўчастка). Цяпер сцяне нічога не пагражае.

Прыкладна такім жа спосабам можна засцерагчы і дзверы, якія часта падвяргаюцца «нападу» (звычайна найбольш «небяспечнае» месца знаходзіцца каля ручкі). З драўляных рэек зрабіце раму, унутр якой змясціце адрэз дывана. Уверсе выражце адтуліну для ручкі і павесьце засцярогу на дзверы.

Калі вы вырашылі зрабіць слуп-кіпцеўку, то для яго стварэння спатрэбіцца, акрамя дывана, адрэзак пластыкавай трубы вялікага дыяметра. Абклейце трубу дываном, зрабіце для яе надзейную аснову і пастаўце ў патрэбным месцы.

Выкарыстоўваюць дываны таксама пры стварэнні ляжанак для дамашніх гадаванцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.