Вы тут

Выданні і журналісты Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў і лаўрэатаў «Залатой літары» і «Залатога пяра»


Выданні і журналісты Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў «Залатая літара» і «Залатое пяро».


Традыцыйна ў Дзень друку прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў ХVІІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі. Сёлета на конкурс прадстаўлена 335 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій у 25 намінацыях. Большасць заявак — 270 — з рэгіянальных СМІ, з рэспубліканскіх — 48, з карпаратыўных і гарадскіх — 17. Сярод пераможцаў конкурсу — і выданні РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі» пераможцам стаў грамадска-палітычны, навукова-папулярны экалагічны часопіс «Родная прырода». На працягу многіх гадоў выданне асвятляе пытанні аховы прыроды, захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, змянення клімату з удзелам навукоўцаў і спецыялістаў-эколагаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Дыплом лаўрэата ў намінацыі Гран-пры «Найлепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» атрымаў праект «Дарогамі славы», рэалізаваны на старонках газеты «Звязда» да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» лаўрэатам стаў праект газеты «Звязда» «Жыві і квітней, Беларусь!», а сярод лаўрэатаў у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыкакраязнаўчай тэматыкі» — праект «Ігуменскі тракт».

Матэрыялы дадатку газеты «Звязда» «Чырвонка. Чырвоная змена» былі адзначаны ў якасці лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі». Статус лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця» атрымаў праект «Звязды» «Алімпіец».

Фота Яна ХВЕДЧЫНА.

Учора таксама былі падведзены вынікі творчага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро». Пераможцам у намінацыі «Найлепшая работа ў галіне фотажурналістыкі, дызайну» стаў загадчык аддзела фотаілюстрацый Выдавецкага дома «Звязда» Анатоль Кляшчук (на фота) з праектам «Вытокі малой радзімы»

Таксама да прафесійнага свята шэраг супрацоўнікаў Выдавецкага дома «Звязда» атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад Міністэрства інфармацыі.

Загаловак у газеце: На старонках — жыццё краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.