Вы тут

У гродзенскім Старым замку археолагі знайшлі ў палацы падлогу XVI стагоддзя


У Гродне прадаўжаецца даследаванне палаца на тэрыторыі Старога замка. У раёне былога ўвахода ў касу музея археолагі знайшлі падлогу XVI стагоддзя, паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.


Фатаграфіі знаходкі размешчаны ў групе ў Facebook, прысвечанай Старому замку.

Апошнім часам у замку актыўна праводзяцца комплексныя навуковыя даследаванні. «Іх вынікі будуць узяты за аснову пры прыняцці праектных рашэнняў па другой чарзе рэканструкцыі Старога замка. Работа над праектам ужо вядзецца», — падкрэслілі ва ўпраўленні. У прыватнасці, прадаўжаюцца археалагічныя даследаванні як уздоўж фасада палаца, так і ўнутры яго.

Дарэчы, раней былі праведзены зандажы звонку і ўнутры будынка. Аб выніках расказалі на навуковай канферэнцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў канцы красавіка. Пытанні рэканструкцыі замка тады разгледзелі і на аснове інвентароў XVІI-XVIII стагоддзяў.

Рэканструкцыя аднаго са старэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе і вядзецца ў некалькі этапаў. Першая чарга ўключае, у прыватнасці, будаўніцтва мернай хаты, сярэдняй вежы і камяніцы, а таксама пракладку неабходных камунікацый. Ужо летам, як чакаецца, галоўная экспазіцыя Старога замка ў Гродне пачне прымаць наведвальнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».