Вы тут

Нацбанк выпусціць памятныя манеты ў гонар Крапівы, Мележа і Шамякіна


Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне з 25 мая памятныя манеты, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі. Адпаведную пастанову праўлення Нацбанка № 109 ад 27 красавіка 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


З 25 мая будуць выпушчаныя срэбныя манеты «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў» і «Іван Шамякін. 100 гадоў» наміналам Br20. Тыраж кожнай манеты складзе 699 штук.

У звароце таксама з’явяцца медна-нікелевыя манеты «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў», «Іван Шамякін. 100 гадоў» наміналам Br1. Кожнае найменне выпусцяць накладам 1599 штук.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.