Вы тут

9 мая зменіцца рэжым працы пасажырскага транспарту


Змены датычацца работы метро і наземнага гарадскога транспарту ў перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, перадае ДП «Сталічны транспарт і сувязь».


Фота: pixabay.com

Павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусным маршруце № 1 у перыяд з 10:00 да 21:30,  № 100 у перыяд з 13:00 да 17:00, на трамвайным маршруце № 6 у перыяд з 10:00 да 21:30.

Інтэрвал руху цягнікоў на першай і другой лініях Мінскага метрапалітэна ў перыяд з 20:00 да 24:00 складзе 5 хвілін. У перыяды з 08:00 да 13:00 (арыентыровачна) і з 17:00 да 24:00 (арыентыровачна) будзе зачынена для ўваходу і выхаду пасажыраў станцыя «Плошча Перамогі» з боку пл. Перамогі. Рэжым працы 3-яй лініі метрапалітэна — па графіку выхаднога дня.

У сувязі з ускладаннем вянкоў да Манумента Перамогі (пл. Перамогі), правядзеннем святочнага канцэрту тэлепраекта «Плошча Перамогі» і салюту будуць унесены змены ў рух наступных маршрутаў.

У перыяды з 08:00 да 13:00 (арыентыровачна) і з 17:00 да 24:00 (арыентыровачна). № 18, 26, 26А па прасп. Машэрава, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская ў абодвух напрамках, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

У перыяды з 09:00 да 13:00 (арыентыровачна) і з 17:00 да 24:00 (арыентыровачна). Аўтобусныя маршруты № 100, 115Э, 1064-ТК, 1076-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1280-ТК, 1547-СК па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусны маршрут № 1318-ТК па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Куйбышава, прасп. Машэрава ў прамым напрамку і па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская, вул. Свярдлова, пр. Незалежнасці ў зваротным напрамку;

Аўтобусныя маршруты № 300Э, 1400-ТК ад АВ «Цэнтральны» па вул. Бабруйская, вул. Свярдлова, вул. Маякоўскага, вул. Аранская, пр. Партызанскі, вул. Ванеева, вул. Ваўпшасава, вул. Радыяльная, вул. Філімонава, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у абодвух напрамках;

Аўтобусны маршрут № 1119-ТК — па пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Багдановіча, вул. Няміга, пр. Пераможцаў у прамым напрамку і па пр. Пераможцаў, вул. Няміга, вул. Багдановіча, пр. Машэрава, вул. Чырвоная, пр. Незалежнасці ў зваротным напрамку;

Аўтобусны маршрут № 57 па вул. Пуліхава, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К.Цэткін, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.