Вы тут

Магілёўскі інстытут МУС правёў ваенна-патрыятычнае свята «Пакаленне Перамогі»


Сваю баявую падрыхтоўку дэманстравалі восем каманд, сфарміраваных з першакурснікаў інстытута, выхаванцаў Магілёўскага праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Перасвет», абласнога кадэцкага вучылішча і патрыятычных класаў дзіцячага сада-сярэдняй школы № 12.


— Мы ўпершыню правялі такое свята, але вельмі спадзяемся, што яно стане добрай традыцыяй, — адзначыла загадчыца інстытуцкага клуба Любоў Шаранкова. — Дзякуючы яму, навучэнцы не толькі дэманструюць свае спартыўныя і іншыя ўменні, але і знаёмяцца з жыццём курсантаў і інстытута.

Удзельнікі прадэманстравалі свае здольнасці ў перацягванні каната, пераадольванні паласы перашкод, зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава. Журы таксама ацаніла іх спартыўную падрыхтоўку, уменне аказваць першую медыцынскую дапамогу і веданне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, журы прадстаўлялі вопытныя ветэраны органаў унутраных спраў і актывісты БРСМ.

Па баявой і спартыўнай падрыхтоўцы роўных курсантам інстытута не было. А вось каманда праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Перасвет» прадэманстравала яшчэ і добрае веданне гісторыі. Яна і стала пераможцам свята.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі інстытут МУС, Магілёўскі гарвыканкам і Магілёўскі гаркам БРСМ.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Марыны ГРАМЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».