Вы тут

Валаконна-аптычная сетка «Белтэлекама» прызнана лепшай у Еўропе


У мінулым годзе сетка займала другое месца, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Валаконна-аптычная сетка «Белтэлекама» прызнана лепшай у Еўропе. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Перспектывы лічбавага развіцця краіны на 2021-2025 гады» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

— У 2020 годзе за павышэнне ўзроўня якасці паслуг паштовай сувязі РУП «Белпошта» удастоена сертыфіката Сусветнага паштовага саюза (узроўня А — залаты сертыфікат) у галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай службы. Таксама прыемна адзначыць, што валаконна-аптычная сетка, якая створана «Белтэлекамам» першая ў Еўропе, — сказаў Канстанцін Шульган.

Паводле яго слоў, па індэксе гатоўнасці да электроннага ўраду Беларусь займае 40-е месца сярод 193 краін свету.

— Мы захоўваем за сабой пазіцыі краіны з высокім узроўнем значэння гэтага індэкса, — падкрэсліў міністр. — Па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — 32-е месца з 176 дзяржаў. Пры гэтым сярод краін СНД мы займаем пазіцыю лідэра, апярэджваючы ў тым ліку Расійскую федэрацыю (45-я пазіцыя) і Казахстан (52-я).

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.