Вы тут

Пачаўся першы этап вучэнняў корпуса сіл СНД


У ім прынялі ўдзел 7 краін, паведамляе прэс-служба МНС


Фота: МНС

6 мая на базе РЦКРЗС ў фармаце відэаканферэнцыі быў праведзены першы этап поўнамаштабных вучэнняў Корпуса сіл СНД для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару на тэму «Ліквідацыя наступстваў разбуральнага землятрусу».

У ходзе мерапрыемства удзельнікамі вучэнняў былі адпрацаваны пытанні абмену аператыўнай інфармацыяй паміж дзяжурнымі зменамі надзвычайных ведамстваў дзяржаў-удзельніц СНД (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан) пры ўзнікненні ўмоўнага землятрусу на тэрыторыі Сахалінскай вобласці Далёкаўсходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.

12 мая на палігоне Нагінскага выратавальнага цэнтра МНС Расіі пройдзе другі этап вучэнняў, дзе пошукава-выратавальныя атрады дзяржаў-удзельніц СНД паставяць свае базавыя лагера і арганізуюць працу міжнароднага палявога каардынацыйнага цэнтра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.