Вы тут

60 мясцовых ініцыятыў было рэалізавана ў Слаўгарадскім раёне


Жыхары Слаўгарада Ігар і Алена Варуценкі маюць свой пчальнік. Мёд, сабраны з навакольных лугоў і палёў, прыносіць дбайным гаспадарам неблагі прыбытак. Рэалізаваць гэты каштоўны прадукт можна на мясцовым рынку мёду, які абсталяваны каля гідралагічнага помніка прыроды «Блакітная крыніца» — месца, якое ў любы месяц наведваюць жыхары і госці горада. Там жа, у кіёсках, на добраўпарадкаванай тэрыторыі, можна набыць сувеніры, зробленыя рукамі мясцовых умельцаў.


Фота Яўгена Пясецкага

У Слаўгарадзе падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, дзе абмяркоўвалася работа па рэабілітацыі і ўстойлівым развіцці пацярпелых пасля аварыі на ЧАЭС тэрыторый, таксама шмат увагі ўдзялілі падтрымцы слушных ініцыятыў жыхароў рэгіёнаў краіны.

У гэтым сэнсе цікавым было выступленне старшыні Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святланы Язерскай. Яна адзначыла, што своечасовая і прадметная падтрымка ініцыятыў мясцовага насельніцтва можа і павінна адыгрываць больш значную, чым цяпер, ролю ў развіцці тэрыторый. Гэта агульны клопат дзяржавы, органаў мясцовай улады і, вядома, жыхароў канкрэтнага раёна, у тым ліку прадстаўнікоў малога бізнесу, маладзёжных арганізацый, ініцыятыўных груп, проста адказных і неабыякавых да лёсу сваёй малой радзімы людзей. І без сумесных намаганняў тут не абысціся.

За апошнія 10 гадоў з дапамогай мясцовай улады ў раёне было рэалізавана прыкладна 60 ініцыятыў. З іх 27 даволі значныя, лічыць Святлана Язерская. На яе погляд, за час іх ажыццяўлення райвыканкам, райсавет і сельскія Саветы шмат чаму навучыліся. У тым ліку і пошуку неабходных сродкаў праз удзел у конкурсах на фінансаванне цікавых прапаноў, прыцягненне спонсараў, атрыманне грантаў, правядзенне суботнікаў і г. д.

У выніку новае дыханне атрымала выкарыстанне раёнам сваіх рэсурсаў і магчымасцяў. Так, мясцовыя сыравары занялі сваю нішу не толькі ў раёне, развіваецца пчалярства, розныя рамёствы, аграрны турызм і г. д. Дарэчы, у яго ёсць рэальныя перспектывы для станаўлення цяперашніх і ўзнікнення новых аграсядзіб. Усе гэтыя ініцыятывы садзейнічалі і развіццю самазанятасці, і стварэнню дадатковых працоўных месцаў, што вельмі актуальна для сельскагаспадарчага Слаўгарадскага раёна, гаворыць старшыня райсавета дэпутатаў.

У тым, што актуальныя ідэі жыхароў рэгіёнаў патрабуюць усямернай падтрымкі, сёння ўжо на дзяржаўным узроўні дасягнуты станоўчы кансенсус. Гэта ў пэўным сэнсе аксіёма, бо мясцовыя ініцыятывы дапамагаюць у забеспячэнні сацыяльных і эканамічных патрэб жыхароў тэрыторый, захаванні і стварэнні камфортнага асяроддзя для жыцця людзей. Таму зараз ідзе прапрацоўка ўсяго комплексу пытанняў, якія звязаны з заахвочваннем удзелу насельніцтва ў развіцці раёнаў. Ды і ўвогуле мясцовыя ініцыятывы садзейнічаюць удасканаленню мясцовага самакіравання.

Лагічным працягам і дапаўненнем выступлення Святланы Язерскай стаў змястоўны даклад намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко, які ён прысвяціў мерам бюджэтнай палітыкі па ўмацаванні самастойнасці органаў мясцовых улад і ўдзелу грамадзян у рэгіянальным развіцці. Паводле яго інфармацыі, рэсурсная база мясцовых бюджэтаў пастаянна і няўхільна ўзрастае, на іх даводзіцца каля 55 працэнтаў кансалідаванага бюджэту краіны. Гэта асэнсаваная палітыка, паколькі сёння мясцовыя бюджэты нясуць асноўную нагрузку па фінансаванні галін, якія вызначаюць і забяспечваюць узровень якасці жыцця нашых суграмадзян, падкрэсліў Дзмітрый Кійко.

Па словах намесніка міністра фінансаў, сёння ростам актыўнасці жыхароў у справах сваіх рэгіёнаў заклапочаны ўлады многіх краін. Напрыклад, у Расіі ўзрастае ўвага да павышэння якасці непасрэднага ўдзелу грамадзян у вырашэнні мясцовых праблем. Там рэалізоўваецца некалькі значных праектаў, якія накіраваны на развіццё тэрыторый, стварэнне сацыяльнай інфраструктуры мясцовага ўзроўню, абуджэнне творчай і дзелавой ініцыятывы, у прыватнасці, наладжаны пошук свежых ідэй ад моладзі.

У Беларусі таксама вядзецца мэтанакіраваная работа па заахвочванні мясцовых ініцыятыў, якія маюць мэтай развіццё рэгіёнаў і іх канкрэтных тэрыторый. Фінансаванне такіх ініцыятыў будзе ажыццяўляцца на парытэтнай аснове: палова сродкаў — з рэспубліканскага бюджэту, другая палова — з абласных бюджэтаў. Прычым аўтар ці аўтары ідэі, якія зацікаўлены ў яе ўвасабленні ў жыццё, павінны будуць унесці не менш чым 10 працэнтаў ад кошту выдаткаў на рэалізацыю ініцыятывы. Гэта робіцца з мэтай павысіць зацікаўленасць і адказнасць насельніцтва.

А каардынацыю па рэалізацыі мясцовых ініцыятыў варта даручыць структурам абласных Саветаў дэпутатаў. А ўвогуле, ужо наспелі змены ў закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, лічыць Дзмітрый Кійко.

Мікалай ЛЮБЧАНСКІ

Фота Яўгена Пясецкага

Загаловак у газеце: Ініцыятывы вітаюцца і будуць заахвочвацца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».