Вы тут

На Міншчыне праходзіць акцыя «Цвярозы кіроўца»


З пачатку года Дзяржаўтаінспекцыяй Мінскай вобласці прыцягнута да адказнасці 936 нецвярозых кіроўцаў. За названы перыяд па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося восем ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, дзевяць — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


У мэтах спынення фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення з 7 па 12 мая Дзяржаўтаінспекцы Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца". Створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Патруляванне будзе набліжана да аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кавярні, крамы, АЗС), а таксама іншых месцаў масавага адпачынку грамадзян. Асаблівая ўвага — у вячэрні і начны час сутак.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што арт.18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана градацыя алкагольнага ап'янення. Калі алкагольнае ап'яненне складае да 0,8 праміле ўключна -- правапарушальнік пазбаўляецца вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на 3 гады, а таксама абавязаны аплаціць штраф памерам у 100 базавых велічынь. Калі больш за 0,8 праміле, тады асобе пагражае пазбаўленне правоў тэрмінам на 5 гадоў і штраф у 200 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.