Вы тут

Заяўкі для работы ў студэнцкіх атрадах БРСМ падалі больш за 21 тысячу маладых людзей


Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Стартаваўшы ў пачатку сакавіка ва ўстановах адукацыі промапраект Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ “Выбіраем студатрад!” у гэтым годзе аб'яднаў рэкордную колькасць моладзі. Папрацаваць гэтым летам у складзе студэнцкіх атрадаў розных профіляў ужо пажадалі 21 220 студэнтаў і навучэнцаў. Запісацца ў атрады можна і падчас трэцяга працоўнага семестра, афіцыйнае адкрыццё якога запланавана ў канцы чэрвеня, у Дзень моладзі. З 28 чэрвеня плануюцца заезды студэнцкіх атрадаў у Астравец на Усебеларускую маладзёжную будоўлю “Горад маладосці” і ў Мінск на міжнародны вытворчы працоўнай праект “Атлант-2021”.

У якасці круглагадовай занятасці са студзеня гэтага года ў складзе 86 студатрадаў працаўладкаваны 1391 чалавек. У гэты перыяд студэнцкія атрады працавалі ў будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, ахове навакольнага асяроддзя, у сферы паслуг, у ахове здароўя. Сёння ў 21 студэнцкім атрадзе працягвае працаваць 341 баец.

Па папярэдніх дадзеных, у 2021 годзе сіламі ўсіх структур Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў плануецца працаўладкаваць не менш за 25 тысяч чалавек. Для працы ў трэцім працоўным семестры сёння заключана 329 дагавораў на 5145 байцоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Прэв’ю: БелТА. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».