Вы тут

Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі пройдзе ў Акадэміі навук


27-29 мая Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.


У яго рамках пройдзе Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.

Умовы конкурса:

1. Абярыце вашу любімую беларускую народную казку.

2. Пры дапамозе бацькоў ці сяброў здыміце відэаролік, у якім вы расказваце гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент. Казка павінна быць пераказана на беларускай мове. Вітаюцца  выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць!

3. Загрузіце відэаролік да 25 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook,YouTube  і іншыя) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021, #казка2021, #belarusiantails2021. Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурса.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі “Белдзяржстрах” і Мінскага гадзіннікавага завода.

Найлепшы ролікі будуць прадстаўлены падчас Форума.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртайцеся па тэл. 8 (017) 270 18 03 або на электронны адрас forumtales2021@gmail.com.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».