Вы тут

Сенатар Ала Смаляк: Лёсы ветэранаў - прыклады мужнасці


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк павіншавала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём Перамогі.


Словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні ад сенатара прымалі Мікалай Нічыпаравіч Цыганкоў і Іван Ігнатавіч Шкурко ў Хойніцкім раёне, Васіль Аляксандравіч Нікалаенка, Андрэй Васілевіч Козел і Васіль Кузьміч Свірыдзенка ў Брагінскім раёне, Аляксандра Фёдараўна Кукса і Іван Аляксеевіч Гаўрыленка ў Лоеўскім раёне.

Ала Смаляк выказала бясконцую ўдзячнасць героям за магчымасць жыць і працаваць сёння пад мірным небам. Парламентарый пажадала ветэранам дабрабыту і моцнага здароўя, уручыла ім кветкі і падарункі.

— У кожнага з ветэранаў свае ратныя подзвігі, працоўныя перамогі, свой жыццёвы шлях, але ўсіх іх аб'ядноўвае бязмерная любоў да роднай зямлі, за якую яны былі гатовыя злажыць галовы. Для цяперашніх пакаленняў лёсы ветэранаў — прыклады мужнасці, самаахвярнасці, вартыя захаплення і пераймання, — адзначыла член Савета Рэспублікі.

Загаловак у газеце: Лёсы ветэранаў — прыклады мужнасці, вартыя захаплення і пераймання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...

Здароўе

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Ад захворванняў, звязаных з гепатытам, у свеце кожныя 30 секундаў памірае адзін чалавек.