Вы тут

У Кітаі навукоўцы выявілі закамянеласці дзіцяня дыназаўра ўзростам больш за 200 млн гадоў


Закамянеласць знайшлі ў правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая, інфармуе БелТА.


Фота: БелТА wia Global Look Press

Паводле дадзеных даследавання, апублікаваных у часопісе Acta Geologica Sinica, даўжыня закамянеласці склала 1,7 м. Форма зубоў дыназаўра дазволіла выказаць здагадку, што ён быў траваедны. Аўтар даследавання Бі Шуньдун адзначыў, што гісталагічныя даследаванні костак паказалі, што дыназаўру было каля трох гадоў. 

Даследчая група прыйшла да высновы, што дыназаўр мог патануць у выніку паводкі, таму вялікая частка яго костак захавалася. 

Таксама высветлілася, што выяўленая закамянеласць можа належаць да групы заўраподаў — чатырохногіх дагістарычных дыназаўраў з доўгімі хвастамі і шыямі, але невялікім памерам галавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».