Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ па даручэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай разгледзеў з выездам на месца зварот мінчанкі, які датычыўся аднаўлення жылога дома пасля пажару.
У разглядзе зварота таксама былі задзейнічаны кіраўніцтва Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі адміністрацыі Заводскага раёна Мінска і іншыя зацікаўленыя.
Адпаведным службам дадзены даручэнні аператыўна прапрацаваць пытанні аднаўлення жылля ў адпаведнасці з патрабаваннямі і абмежаваннямі, прадугледжанымі дзеючым заканадаўствам.
— Праблемы, адзначаныя ў звароце, да ўрэгулявання мясцовымі органамі ўлады застаюцца на кантролі Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, — падкрэсліў сенатар.
***
Днём раней Міхаіл РУСЫ наведаў Пухавіцкі раён Міншчыны, дзе таксама разгледзеў зварот шматдзетнай сям'і непасрэдна на месцы. Гаворка ў лісце датычылася нездавальняючага стану пад'язных шляхоў да іх жылога дома ў вёсцы Матарова.
Да разгляду звароту таксама было прыцягнута кіраўніцтва Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Як паведамілі ў профільнай камісіі, праблемы, адзначаныя ў звароце, у хуткім часе будуць урэгуляваныя мясцовымі органамі ўлады.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ наведаў аб'екты будаўніцтва кальцавой дарогі вакол абласнога цэнтра.
Парламентарый азнаёміўся з работамі па рэканструкцыі чыгуначнага моста пад аўтамабільны, а таксама ўзвядзенні кальцавой развязкі з пуцеправодам на левым беразе Нёмана.
Вялікае абходнае транспартнае кола — гэта ўнікальны праект, у склад якога ўключаны чыгуначны мост праз Нёман у раёне вёскі Кашэўнікі і падыходы да яго з абодвух бакоў ракі, а таксама выхад на вуліцу Карскага, у мікрараён жылой забудовы Грандзічы.
— У Гродне, дзе працягваецца будаўніцтва другой кальцавой развязкі абходнага кола вакол горада, работа над збудаваннем вялікага 36-кіламетровага кола не спыняецца нават у святочныя дні, — адзначыў сенатар.
Чакаецца, што першая чарга аб'екта будзе здадзена сёлета да 3 ліпеня — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Днямі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір МАЦВЕЕЎ узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці наплаўнога моста праз раку Заходняя Дзвіна ў гарпасёлку Бешанковічы.
— Новы мост скароціць аб'язныя шляхі для сельгастэхнікі і аўтамабіляў. Гэта не толькі дазволіць істотна сэканоміць паліва, але і, самае галоўнае, — аператыўна вырашаць пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, — падкрэсліў парламентарый.
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».