Вы тут

Дажджліва, а месцамі — замаразкі


Пачатак мая ў нас нейкі няправільны. Месцамі так холадна, што нават узнікае ўражанне, быццам вярнуліся ў красавік ці ў канец сакавіка. На сёння па заходняй палове нашай тэрыторыі сума ападкаў ужо дасягае 30—40 % майскай нормы, а на асобных метэастанцыях зарэгістравана і да 80 % нормы апошняга вясновага месяца. І дажджы спыняцца не збіраюцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу на большай частцы нашай тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер удзень у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца да моцнага парывістага. Уначы — плюс 2—9 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6—12 цяпла.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Вецер па заходняй чвэрці будзе ўмераны, уначы па паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе плюс 1—6 градусаў, на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 11—17 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е зменіцца да лепшага. У Беларусь пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Еўропы і ўсталюецца цёплае надвор'е. У панядзелак істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпературны рэжым будзе рэзка кантрасны. Так, тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 1 градуса да 8 цяпла, але месцамі па паўднёвым усходзе замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Аднак днём паветра прагрэецца да 17—24 цяпла. І ў аўторак — без ападкаў. Уначы — плюс 3—10 градусаў, па захадзе — да плюс 12 градусаў. Удзень чакаецца 19—26 цяпла.

У сераду ўначы без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы — плюс 5—12 градусаў. У дзённыя гадзіны да плюс 16—22 градусаў, у асобных раёнах — да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.