Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі на 4,9% да $7,3 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7277,9 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.


За красавік 2021 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $337,9 млн (на 4,9 працэнта) пасля скарачэння ў сакавіку на $174,5 млн (на 2,5 працэнта).

«Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа“, павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт», — растлумачылі ў Нацбанку.

У красавіку 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $105 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Прэв'ю: ЗВР.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.