Вы тут

У Беларусі прадоўжылі ліцэнзаванне экспарту макулатуры


У Беларусі прадоўжылі ліцэнзаванне экспарту макулатуры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2021 года нумар 263, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У дакуменце гаворыцца, што за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза рэгенерыруемыя папера або кардон (макулатура і адходы) будуць экспартавацца па разавых ліцэнзіях. Ліцэнзія будзе выдавацца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з «Беллеспаперапрамам».

Міністэрству замежных спраў даручана інфармаваць аб гэтым рашэнні Еўразійскую эканамічную камісію і Выканаўчы камітэт СНД, а таксама ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні аналагічнай меры іншымі дзяржавамі — членамі ЕАЭС.

Кантраляваць выкананне названай абмежавальнай меры будзе Дзяржаўны мытны камітэт.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу шасці месяцаў.

Раней Беларусь уводзіла часовае ліцэнзаванне экспарту за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) макулатуры і адходаў з сярэдзіны кастрычніка 2020 года. Як адзначалі ў «Беллеспаперапраме», гэтыя меры накіраваны на абарону ўнутранага рынку.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.