Вы тут

Футбаліста румынскага клуба забыліся каля стадыёна, яму давялося бегчы за камандным аўтобусам


Кур’ёзны эпізод адбыўся пасля матчу 6-га тура чэмпіянату Румыніі паміж «ЧФР Клуж» і «Акадэмік Клінчэні» (1:0).


Аўтобус «Клужа» з’ехаў са стадыёна, забыўшыся забраць аднаго з гульцоў каманды — 38-гадовага паўабаронцу, экс-гульца зборнай Румыніі Авідыу Хоба.

Футбаліст спачатку спрабаваў бегчы за аўтобусам, размахваючы рукамі, аднак яго не заўважылі. Аўтобус працягнуў рух, а Хоба дастаў тэлефон, каб патэлефанаваць. У гэты момант яго падабраў аўтамабіль, які праязджаў міма і затым, верагодна, дагнаў аўтобус.

Відэа ў Twitter апублікаваў журналіст Эмануэль Расу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.