Вы тут

НАША ПЕРАМОГА


Часопіс сатыры і гумару «Вожык» — пераемнік знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Першыя 13 нумароў газеты-плаката з’явіліся на пачатку ліпеня 1941 года ў Гомелі (Мінск ужо быў акупіраваны немцамі). У 9-м нумары вядомы паэт Пятрусь Броўка надрукаваў палымяны верш «За кроў бязвінных». Пад сваім прозвішчам, хоць на тэрыторыі, занятай фашыстамі, засталіся родныя і блізкія людзі. Пазней ягоная маці была кінута ў канцлагер. Адкрыта выступалі ў друку і іншыя пісьменнікі.


Са старонак агітплаката з вершамі-заклікамі да партызан і воінаў звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Тут друкаваліся Кузьма Чорны, Пятро Глебка, Васіль Вітка, Анатоль Астрэйка, Міхась Лынькоў, Пімен Панчанка, Максім Танк, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва. Поруч з пісьменнікамі працавалі мастакі і карыкатурысты Віталь Букаты (таленавіты юнак, які загінуў у 1943 годзе, выконваючы баявое заданне), Заір Азгур, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў, маскоўскія і ленінградскія графікі Л. Брадаты, Д. Дубінскі, Г. Вальк. Нярэдка друкаваліся карыкатуры Кукрыніксаў, В. Гараева, Б. Яфімава і іншых мастакоў. Газета-плакат засылалася ў тыл ворага, у партызанскія атрады, распаўсюджвалася сярод насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі. Як рэліквіі ў рэдакцыі захоўваюцца фактычна ўсе нумары гэтага выдання, як, дарэчы, і ўсе нумары «Вожыка», пачынаючы з 1945 года…

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80 гадоў адзінаму старэйшаму выданню ў галіне сатыры і гумару — часопісу «Вожык».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.