Вы тут

На ўездзе ў Беларусь затрыманы расіянін з рэчывам, падобным на гашыш


Затрыманне адбылося на прапускным пункце Брэст, паведамляе Дзяржпагранкмітэт.


Фота: Дзяржпагранкамітэт

У пункце пропуску Брэст пагранічны нарад у аўтамабілі, якім кіраваў грамадзянін Расіі выявіў шкляную ёмістасць з змесцівам расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру, якое, як мяркуецца з'яўляецца наркатычным сродкам.

Кіроўца аўто, 41-гадовы жыхар французскага горада Арлеан, растлумачыў, што ехаў на радзіму, а рэчыва забыўся выкласці перад паездкай.

Парушальнік перададзены супрацоўнікам Маскоўскага РАУС горада Брэста. Канфіскаванае рэчыва адпраўлена на экспертызу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».