Вы тут

Работнікі камунальных прадпрыемстваў Мінска правялі турнір па кіберспорце


Турнір прысвяцілі 76-й гадавіне Вялікай Перамогі, інфармуе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Беларускі прафесійны саюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.


Фота: Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

З 4 па 6 мая «Мета-Арэна» прымала першы турнір па кіберспорце PROFIZI сярод сталічных камунальных прадпрыемстваў.

Удзельнікі, а гэта 14 каманд па пяць кіберспартоўцаў, запасны гулец і прадстаўнік каманды, біліся ў Counter-Strike: Global Offensive.

Турнір праходзіў пры падтрымцы турнірнага аператара «МЕТА-ЕСПОРТ», судзейства ажыццяўляла Беларуская федэрацыя кіберспорту.

У выніку лепш за ўсіх сябе праявілі гульцы, якія прадстаўлялі на турніры «Белкамунмаш». Другое месца заваявала каманда «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама», трэцяе — «Мінскрэклама».

— Фінал турніру адбыўся 6 мая. Яго транслявалі онлайн з каментатарамі і выхадамі са студыі ў эфір капітанаў каманд, — удакладнілі ў арганізацыі прафсаюзаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.