Вы тут

Качанава: мы адказныя за перадачу наступным пакаленням святой памяці аб ваенных падзеях


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сумесна з сенатарамі ўсклала сёння кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае БелТА.


Напярэдадні святкавання Дня Перамогі Наталля Качанава і члены Савета Рэспублікі ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Для нас гэта свята святое, і мы заўсёды сустракаем яго з пачуццём гонару за свой народ, сваю краіну, за нашы старэйшыя пакаленні, якія абаранілі для нас свабоду. Вядома, і з пачуццём адказнасці, якая ўскладзена на нас за тое, каб мы перадавалі гэту святую памяць аб тых страшных падзеях пакаленням, якія ідуць за намі. Акрамя таго, з пачуццём радасці, што над нашай Беларуссю — мірнае неба», — адзначыла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, нельга забываць аб страшных ваенных падзеях. «Вельмі хацелася б, каб кожны чалавек на нашай зямлі ўсведамляў: самае галоўнае ў жыцці — гэта мір. Мы бязмерна ўдзячныя ветэранам, тым людзям, якія ў тыя страшэнныя дні абаранілі незалежнасць нашай краіны. Нізкі ім паклон. Мы павінны аб гэтым памятаць. Беларусь памятае, і мы гэта памятаем», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.