Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Роме Кагадоўскаму зроблена чарговае аператыўнае ўмяшанне


Стан Ромы Кагадоўскага застаецца стабільна цяжкім, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


«Сёння раніцай падлетку было выканана трэцяе аператыўнае ўмяшанне. Урачы Рэспубліканскага апёкавага цэнтру выдалялі частку нежыццяздольных тканін з аднамомантавай трансплантацыяй скуры на падрыхтаваныя раны», — адзначылі ў прэс-службе.

Таксама сёння ў БХМД для ўдзелу ў міжнародным кансіліум прыбылі расійскія калегі, у тым ліку галоўны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Расіі Андрэй Аляксееў і загадчыца апёкавага цэнтрам дзіцячай бальніцы № 9 Масквы Людміла Будкевіч. Яны аказалі кансультатыўную дапамогу, у поўнай ступені згодныя з абранай тактыкай лячэння пацыента. Таксама яны высока ацанілі ўзровень абсталявання і кваліфікацыю ўрачоў Рэспубліканскага апёкавага цэнтра. У кансіліуме удзельнічаў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?