Вы тут

«Пераможная пераклічка» звязала гарады-героі і Брэсцкую крэпасць


З нагоды Дня Перамогі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася «Пераможная пераклічка гарадоў-герояў», якая аб’яднала прадстаўнікоў 11 гарадоў, якія былі ўдастоены гэтага высокага звання (Кіеў на сувязь не выйшаў). Далучылася да відэаканферэнцыі і Брэсцкая крэпасць — герой.


Пандэмія ўнесла свае карэктывы, таму сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-герояў прайшла на віртуальнай пляцоўцы — выдатная магчымасць не здраджваць традыцыям. Адзін за адным на сувязь выходзілі Керч, Тула, Мурманск, Масква, Санкт-Пецярбург, Севастопаль, Наварасійск, Валгаград, Смаленск, Адэса, Брэсцкая крэпасць. Мінск прадставіла сярэдняя школа № 97, якая мае ганаровы статус Школы міра.

— Мы з 2001 года ўдзельнічаем у Міжнародных злётах школ гарадоў-герояў, — зазначыла дырэктар сярэдняй школы № 97 Галіна Бандзік. — З’яўляемся адной з першых устаноў агульнай адукацыі, якая падтрымала ініцыятыву праграмы «Памяць свяшчэнная», прымеркаванай да рэалізацыі мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Актыўна прымаем удзел у міжнародных злётах, пабывалі практычна ва ўсіх гарадах-героях. Чатыры разы прымалі міжнародныя злёты ў нашай школе.

Падчас прамога ўключэння выступілі прадстаўнікі адміністрацыі гарадоў-герояў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі патрыятычных акцый, школьнікі. Кожны з выступоўцаў прадставіў свой горад, які моцна пацярпеў у вайну, але здолеў адрадзіцца, стаць прыгожым сучасным мегаполісам.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?