Вы тут

Прафсаюз медыкаў накіраваў Br10 тыс. цэнтру па рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску


За гэтыя сродкі плануецца прафінансаваць рамонт у цэнтры, абнавіць мэблю ў сталовай, інфармуе БелТА.


Фота: pixabay.com

Адпаведную пастанову аб аказанні спонсарскай дапамогі прынялі прэзідыўмам БПРЗ у адказ на зварот, які паступіў ад гэтай дзяржаўнай установы аховы здароўя.

Дапамога аказана ў рамках мерапрыемстваў галіновага прафсаюза, прысвечаных Дню Перамогі.

Штогод у ўстанове стацыянарную дапамогу атрымліваюць каля 2,5 тыс. пацыентаў. Усяго за перыяд з 1994 па 2019 гады ў цэнтры прайшлі рэабілітацыю 72 414 чалавек, з іх 44 955 — ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у тым ліку 4 470 інвалідаў), 23 290 — члены сем'яў ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 2462 — члены сем'яў загінуўшых.

Сродкі бязвыплатнай дапамогі разам са сродкамі рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца клінічнаму цэнтру па Дзяржінвестпраграме на 2021 год, дазволяць у выніку забяспечыць пацыентам самыя сучасныя ўмовы для знаходжання і лячэння.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.