Вы тут

Міністр абароны асабіста павіншаваў двух ветэранаў — Герояў Савецкага Саюза


Пад вокнамі палкоўнікаў у адстаўцы Васіля Сяргеевіча Мічурына і Івана Ільіча Кустава гралі ваенныя аркестры, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны. 


Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыехаў у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта, каб павіншаваць з Днём Перамогі Васіля Сяргеевіча Мічурына. Ветэран зараз знаходзіцца на лячэнні. Канцэрт для Васіля Сяргеевіча пад вокнамі медыцынскага цэнтра даў узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл, артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл, павіншаваць ветэрана прыехалі курсанты і афіцэры.

Імправізаваны канцэрт прайшоў і пад вокнамі Івана Ільіча Кустава. Герой і яго жонка павіталі армейскіх артыстаў і музыкаў з акна, таксама прынялі асабістыя віншаванні ад Міністра абароны.

Напярэдадні свята падарункі для Васіля Сяргеевіча і Івана Ільіча перадаў Аляксандр Лукашэнка.

Зараз у Беларусі жывуць усяго два Героя Савецкага Саюза — гэта Васіль Сяргеевіч Мічурын і Іван Ільіч Кустаў.

Фота Уладзіміра БЛІНАВА і Яна ГАРБАНЮК, Ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.