Вы тут

У Міжнароднай анлайн-алімпіядзе па рускай мове прымуць удзел каля 200 студэнтаў з 34 краін


Міжнародная анлайн-алімпіяда па рускай мове як замежнай пройдзе з 13 па 25 мая ў БДУ. Яе ўдзельнікамі стануць 175 студэнтаў-іншаземцаў з 34 краін: прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Бразіліі, В'етнама, Германіі, Грузіі, Егіпта, Індыі, Іарданіі, Ірана, Казахстана, Камеруна, Кіпра, Кітая, Лівана, Мальдываў, Манголіі, Пакістана, Палестыны, Польшчы, Карэі, Малдовы і іншых. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставяць 32 студэнта.


Да гэтага года спаборніцтвы праводзіліся на рэспубліканскім узроўні сярод студэнтаў-іншаземцаў толькі беларускіх ВНУ. Змена фармату на анлайн дазволіла пашырыць геаграфію ўдзельнікаў і надаць алімпіядзе статус міжнароднай.

Удзельнікам трэба будзе прайсці два адборачныя этапы і фінал. У гэтым годзе ўсе конкурсныя заданні аб'яднаны тэмай "Руская мова - шлях да паразумення і згоды». На першым этапе канкурсанты ўжо падрыхтавалі маналог-прэзентацыю на тэмы “Я і руская мова” і “Я і Беларусь”. Другі тур пройдзе з 13 па 15 мая, ён уключае анлайн-тэст па лексіцы, граматыцы рускай мовы і творчую работу. У фінальным спаборніцтве з 16 па 22 мая студэнты падрыхтуюць вуснае выступленне на прапанаваную тэму.

Вынікі алімпіяды абвесцяць 25 мая.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі, БДУ, Міжнародная асацыяцыя выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, Беларускае грамадскае аб'яднанне выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.

Першая алімпіяда па рускай мове як замежнай адбылася ў 2004 годзе ў рамках фестывалю "Дні рускай мовы і беларускай культуры”. З 2017 года арганізуецца штогод. У 2020 годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй не праводзілася. У алімпіядзе бяруць удзел слухачы падрыхтоўчых аддзяленняў, студэнты, магістранты, аспіранты, якія вывучаюць рускую мову як замежную.

Адзначым, што сёння ў БДУ навучаецца больш за 4 тысячы замежных студэнтаў з 62 краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».