Вы тут

Экспазіцыя, прысвечаная стогадоваму юбілею першага дэкана журфака, адкрылася ў БДУ


Выстава «Школа нацыянальнай журналістыкі — школа Рыгора Булацкага» складаецца з трох тэматычных стэндаў з унікальнымі фотаздымкамі, якія раней нідзе не публікаваліся.


Фота: journ.bsu.by

Яны распавядаюць пра франтавое жыццё Рыгора Булацкага. Дарэчы, ён быў штурманам бамбавіка, здзейсніў больш за 80 баявых вылетаў на самалёце. Здымкі пасляваеннага перыяду прысвечаны грамадскай, навуковай дзейнасці прафесара і актыўнай адміністрацыйнай рабоце па стварэнні факультэта журналістыкі БДУ. Варта адзначыць, што да 1967 года будучыя журналісты навучаліся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта.

Рыгор Васільевіч Булацкі (1921-1999) — беларускі, савецкі журналіст, гісторык, прафесар. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1939 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але ў тым жа годзе быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію, служыў у 450 асобным батальёне сувязі. У жніўні 1941 года скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

БДУ скончыў у 1951 годзе. Працаваў у шматтыражнай газеце «Беларускі універсітэт», з 1954 года — на філалагічным факультэце старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана і загадчыкам аддзялення журналістыкі, у 1963 стаў дэканам філалагічнага факультэта, а з 1967 па 1981 год — дэкан факультэта журналістыкі. Падрыхтаваў каля 40 кандыдатаў навук і некалькі дактароў навук.

Узнагароджаны баявымі ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. За працоўныя заслугі адзначаны ордэнам «Знак Пашаны». Лауреат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980 год) за падручнік «Гісторыя беларускай журналістыкі».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».