Вы тут

Завяршыліся лабараторныя выпрабаванні чарговых серый вакцыны «Спадарожнік V», вырабленых у Беларусі


Завяршыліся трохтыднёвыя лабараторныя выпрабаванні ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф. Гамалеі чарговых серый вакцыны Спадарожнік V, вырабленых на РУП «Белмедпрэпараты», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Вакцына прайшла кантроль якасці. У гэтай сувязі спецыялісты РУП «Белмедпрэпараты» адгрузілі 358 тыс. доз першага кампанента вакцыны ў адрас РУП «Белфармацыя». Менавіта гэтае прадпрыемства дастаўляе вакцыну ў рэгіёны з поўным захаваннем халадовага ланцуга.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаныя больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?