Вы тут

Фотарэпартаж: Як адсвяткавалі Дзень Перамогі ў Касцюковічах


Святочны дзень ў самым усходнім райцэнтры пачаўся з мітынга-рэквіема на гарадскім мемарыяле ў гонар землякоў-касцюкоўцаў, які не вярнуліся з франтоў вайны.


Была ўрачыста адкрыта дошка ў гонар землякоў, якія загінулі у савецка-фінляндскую вайну. Стартаваў аўтапрабег па дарогам раёна, калона аўтамамабіляў са сцягамі рушыла да помніка Невядомаму воіну.

Жыхары горада неслі на мемарыял жывыя кветкі, бо сярод выбітых імёнаў на плытах былі і іхнія дзяды. Кожны год Галіна Чэбыкіна і Васіль Глушакоў прыходзяць і кладуць кветкі — у іх не вярнуліся родныя дзяды. А ў Віктара Башкевіча загінуў не толькі дзед, а яшчэ і яго два браты.

Тым часам на гарадской плошчы пачалося народнае гулянне, прадпрыемствы горада прэзентавалі інсталяцыі на тэму вайны і Перамогі, Сельскія саветы паказвалі інстыніроўкі партызанскага жыцця, гучала жывая музыка гармонікаў, працавалі гульнявыя дзіцячыя пляцоўкі, праводзіліся спортовыя гульні і конкурсы.

У амфітэатры адбыўся святочны канцэрт з удзелам лепшых артыстаў раёнага Цэнтра культуры і вясковых клубаў. Гулянне працягваецца да позняга вечара, а завяршэннем Дня Перамогі, па-традыцыі, будзе святочны феерверк.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».