Вы тут

У 2020 годзе перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых у час войнаў


У 2020 годзе знойдзены і перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых у час войнаў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Сяргей Варановіч, перадае БелТА.


«З атрыманнем незалежнасці наша дзяржава асаблівую ўвагу ўдзяляе рабоце, звязанай з увекавечваннем памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаваннем памяці аб ахвярх войнаў. Для гэтых работ таксама прыцягваецца і моладзь, якая актыўна дапамагае ў гэтай справе. Мы супрацоўнічаем са многімі пошукавымі клубамі і аб’яднаннямі Беларусі. Так, у 2020 годзе ўдзел у пошукавых аперацыях прынялі 132 чалавекі, сумесныя палявыя раскопкі былі праведзены на тэрыторыі 19 раёнаў ва ўсіх абласцях краіны. Выняты і перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых, устаноўлены звесткі аб 15 з іх, — расказаў Сяргей Варановіч. — Мы таксама супрацоўнічаем з расійскімі грамадскімі аб’яднаннямі. У мінулым годзе з-за пандэміі мы адпрацавалі толькі адзін аб’ект, а ў гэтым — 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён з удзелам маскоўскіх вышукнікоў ужо выявіў 125 ваеннаслужачых Рабоча-сялянскай арміі і дзве ўзнагароды. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана».

Начальнік адзначыў, што ў 2021 годзе палявыя пошукавыя работы будуць праведзены на 147 пошукавых аб’ектах у краіне. «На сёння мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для далейшага перапахавання перададзены астанкі 360 загінулых: 357 з іх — ваеннаслужачыя Рабоча-сялянскай арміі і тры — ахвяры войнаў. Устаноўлены асобы пяці з іх. Таксама знойдзены чатыры ўзнагароды: тры медалі «За адвагу» і адзін — «За баявыя заслугі», — сказаў ён.

«Акрамя таго, у гэтым годзе таксама плануецца правесці пошук на сямі аб’ектах, дзе, паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць ахвяры генацыду беларускага народа — пахаванні мясцовага насельніцтва ахвяр вайны і савецкіх ваеннапалонных», — дадаў Сяргей Варановіч.

Прадстаўнік Міністэрства абароны падзяліўся, што цяпер работы вядуцца недалёка ад вёскі Гайна Лагойскага раёна. «Іх правядзенне было ініцыявана членамі грамадскага аб’яднання „Памяць у сэрцах“ у мэтах удакладнення даных аб колькасці загінулага мірнага насельніцтва ў гады акупацыі і дастойнага увекавечвання памяць пра іх. Ужо на першым этапе раскопак на глыбіні каля 50 см удалося выявіць астанкі траіх чалавек — двух дарослых і дзіцяці. Пры паглыбленні яшчэ да 1,5 м расчышчаны астанкі 50 загінулых. Там жа былі знойдзены некалькі дзясяткаў гільзаў вытворчасці Германіі калібру 7,92 мм і гільзы ад пісталета парабелум калібру 9 мм. Патроны гэтых калібраў выкарыстоўваліся карнікамі для расстрэлаў», — канстатаваў начальнік.

Вымаць з зямлі астанкі загінулых і знойдзеныя знаходкі, а таксама праводзіць судова-медыцынскія экспертызы будуць супрацоўнікі Следчага камітэта. «Гэтыя працэсуальныя дзеянні праходзяць у рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мэта даследавання — забеспячэнне сацыяльнай гістарычнай справядлівасці, устараненне белых плям у гісторыі, умацаванне нацыянальнай бяспекі», — рэзюмаваў Сяргей Варановіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.