Вы тут

Касманаўты з МКС павіншавалі планету Зямля з Днём Перамогі


Касманаўты Пётр Дуброў і Алег Навіцкі разам з астранаўтам NASA Маркам Вандзэ Хайем запісалі відэазварот да Дня Перамогі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на tvr.by.


Члены экіпажа з МКС адзначылі, што назаўсёды захаваюць у памяці подзвіг сoлдат і працаўнікоў тылa ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

— Мы будзем шанаваць памяць мільёнаў ахвяраў, цаной якіх нашы дзяды і прадзеды спынілі сілы разбурэння, вярнулі людзям свет, права на жыццё і права на свабоду. Памяць аб гэтым будзе для нас заўсёды святая. Ад усёй душы віншуем планету Зямля з Днём Вялікай Перамогі! — сказаў камандзір 65-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю, беларус Алег Навіцкі.

Відэа можна паглядзець па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.